Залётны злодзей

bez-imeni-3Грамадзянін Расійскай Федэрацыі 1984 года нараджэння прыехаў пагасціць у Беларусь. За гасціннасць расплаціўся даволі своеасабліва. У жыхара Докшыц украў грошы, залатыя рэчы, якія, нават, захоўваліся ў сейфе. Уцёк з імі ў Расію, але папярэдне прадаў адзін залаты выраб. Гэта і паслужыла зачэпкай для сышчыкаў, якія хутка выйшлі на след злодзея. Зараз ён арыштаваны. Узбуджана крымінальная справа па арт. 205 ч. 3 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *