Более тысячи гектаров площадей, пострадавших от ветровалов, расчищено в Бегомльском лесхозе

photo_2026-10-08_15-3

Ліквідацыя наступстваў ветравалу ў Бягомльскім лясгасе пакрысе пераходзіць на новы ўзровень. Зараз гэта ўжо не толькі маштабная нарыхтоўка драўніны, але і наступны важны крок да аднаўлення лясных угоддзяў.

– Своечасовае расчышчэнне пашкоджаных участкаў дапамагае вярнуць зямлю ў гаспадарчы абарот і стварыць умовы для высадкі новых лясных культур, – адзначае галоўны ляснічы Бягомльскага лясгаса Сяргей Класоўскі. – Да работ далучаны 17 арганізацый. Сярод іх 14 лясгасаў Віцебскай вобласці, Бярэзінскі біясферны запаведнік і Барысаўскі ДОК. Сумесныя намаганні дазваляюць хутчэй справіцца з вялікім аб’ёмам работ і эфектыўна выкарыстоўваць людзей і тэхніку. Ужо распрацавана 1 019,2 гектара пацярпелых плошчаў. Прамежкавы агульны вынік нарыхтоўкі – 341,77 тысячы кубаметраў драўніны. На прамысловыя склады вывезена 127,5 тысячы кубаметраў, аб’ём рэалізацыі склаў 185,89 тысячы кубаметраў.

За кожнай з гэтых лічбаў – штодзённая праца людзей. Ад яе зладжанасці і бяспекі залежыць агульны тэмп аднаўлення лесу. На бураломных дзялянках працуюць 174 чалавекі, задзейнічана 141 адзінка тэхнікі.

Прыбраць пашкоджаныя дрэвы важна не толькі для лесанарыхтоўкі. Гэта неабходны этап, каб падрыхтаваць тэрыторыю да далейшага аднаўлення і не пакінуць ніводны пацярпелы ўчастак без увагі. Стан дзялянак ацэнены, вядзецца інтэнсіўная вывазка нарыхтаванай драўніны.

Наступны крок – аднаўленне лясных насаджэнняў. У бягучым сезоне на пацярпелых плошчах Бягомльскага лясгаса плануецца высадзіць 150 гектараў новых культур.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *