Выборы, мониторинг цен и ремонт школы… Депутат Палаты представителей Анатолий Сивко совершил рабочую поездку в Докшицкий район

Дэпутат Анатолій Сіўко – пра электаральную кампанію.

Дэпутат Анатолій Сіўко – пра электаральную кампанію.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Анатолій Сіўко на бягучым тыдні прыняў удзел у рабочай нарадзе пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Абіралы.

Пытанні, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы, тычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У прыватнасці, размова ішла пра сельскую гаспадарку: рамонт тэхнікі і яе падрыхтоўку да захоўвання ў зімовы перыяд, а таксама пра вытворчасць малака.

У цэнтры ўвагі таксама былі пытанні рамонту вулічна-дарожнай сеткі ў раёне на 2025 год, добраўпарадкавання населеных пунктаў.

У гэты ж дзень дэпутат разам з кіраўніком раёна наведалі Крулеўшчынскую сярэднюю школу імя І.П. Ціткова. Анатолія Віктаравіча цікавіла, як стала выглядаць спартыўная зала пасля праведзенага рамонту.

– Зроблена ўсё па-сучаснаму, стала светла і камфортна, – адзначыў дэпутат. – У такой спартыўнай зале можна займацца не толькі дзецям. Неабходна зацікавіць і дарослае насельніцтва.

Сапраўды, новае памяшканне набыло зусім іншы выгляд. У ім заменена падлога – зараз яна з лакавым пакрыццём. Закуплена спартыўнае абсталяваннне: шведскія гімнастычныя сценкі, лаўкі, турнікі. Днямі ўстановяць яшчэ баскетбольныя шчыты.

Сустрэча з педагогамі

Працягам рабочай паездкі дэпутата стала правядзенне адзінага дня інфармавання на тэму “Выбары Прэзідэнта: будучае залежыць ад нас”, які прайшоў у аддзеле па адукацыі райвыканкама. Удзел у сустрэчы прыняла намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

– Любая электаральная кампанія ўяўляе сабой асаблівую значнасць для краіны. А выбары Прэзідэнта з’яўляюцца ключавой падзеяй для ўсіх нас разам і для кожнага паасобку, паколькі менавіта яны прадвызначаюць нашу будучыню, – падкрэсліў Анатолій Сіўко.

Таксама Анатолій Віктаравіч абмеркаваў з прысутнымі праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі”, прыняты ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, расказаў пра навацыі дакумента.

– У цэлым у працэс дапрацоўкі ў праект Закона ўнесены дзясяткі паправак, шэраг норм выкладзены ў новай рэдакцыі. Асобныя карэкціраваліся для таго, каб прывесці іх у адпаведнасць з патрабаваннямі норматворчай тэхнікі, – адзначыў дэпутат.

Маніторынг крамы

Пасля сустрэчы з педагогамі Анатолій Сіўко правёў маніторынг у краме “Задыяк” Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства, звярнуў увагу на цэнаўтварэнне, наяўнасць разнастайнага асартыменту тавараў.

Маніторынг у краме “Задыяк” праводзіць Анатолій Сіўко.

Маніторынг у краме “Задыяк” праводзіць Анатолій Сіўко.

Было адзначана, што ў продажы з’явіліся цукеркі беларускай вытворчасці. Падчас мінулага маніторынгу ў краме іх не было ўвогуле. Разам з тым у продажы адсутнічалі яйкі, сыр, рысавыя крупы.

– Тавар заказаны, сёння чакаецца прывоз, магчыма, сітуацыя выправіцца, – гаварыла прадавец.

– Мы правяраем цэнаўтварэнне, якасць, асартымент, колькасць беларускай прадукцыі, – сказаў дэпутат. – Усё гэта робіцца для таго, каб нашы людзі адчувалі сябе абароненымі і ім былі прадастаўлены тавары на выбар.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *