Кубок по мини-футболу разыграли в Докшицах (+фото)
У адкрытым кубку раёна па міні-футболе, які адбыўся ў мінулыя выхадныя, перамагла футбольная каманда СШ № 2 г. Докшыцы, чым зноў пацвердзіла званне лепшай.
Мерапрыемства адбылося ў рамках рэалізацыі раённай ДзЮСШ мясцовай ініцыятывы “Беражы здароўе змоладу” праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.
Старт мерапрыемству даў новы кіраўнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай” Таццяна Ярашэвіч, якая шчыра вітала дзевяць каманд-удзельніц. Падрабязна пра рэалізацыю мясцовай ініцыятывы паведаміла дырэктар ДзЮСШ Марына Ярмаковіч.
Дзеля зручнасці матчы гуляліся адначасова на двух палях: на гарадскім стадыёне і на пляцоўцы са спецыяльным штучным пакрыццём ля СШ № 1 г. Докшыцы. На апошняй адбыліся фінальныя сустрэчы. Як адзначыў галоўны суддзя мерапрыемства Яўген Палячонак, гэта былі годныя, вельмі цікавыя, насычаныя рознымі экстрэмальнымі момантамі гульні, у якіх ніхто не хацеў прайграваць. Зусім нямнога не хапіла футбалістам каманды Тумілавіцкага сельсавета, каб выйграць бронзу, якая дасталася Бягомльскаму сельсавету.
Упэўнена ішлі да перамогі ў барацьбе за першае месца з камандай “Прадпрымальнікаў” футбалісты СШ № 2 г. Докшыцы. Ад сапернікаў яны адрозніваліся сабранасцю і спакоем. А вось “Прадпрымальнікі” пастаянна наступалі. Майстэрства брамніка Дзмітрыя Салаўя, які, здавалася, нават кончыкамі пальцаў адбіваў мяч, абараняючы свае вароты, неаднаразова выратоўвала каманду ад галоў. У выніку з лікам 4:2 футбалісты СШ № 2 г. Докшыцы сталі чэмпіёнамі спаборніцтва. Па традыцыі ўзнагароды атрымалі і лепшыя гульцы кубка. Не ўпершыню лепшым бамбардзірам стаў Аляксандр Палачанін (СШ № 2 г. Докшыцы) лепшым брамнікам аднагалосна прызналі Дзмітрыя Салаўя, самым карэктным, тэхнічным, добрасумленным гульцом адзначылі Ягора Раманенкава (каманда “Прадпрымальнікаў”).
Усе пераможцы атрымалі Дыпломы і кубкі. У спаборніцтвах таксама ўдзельнічалі футбольныя каманды ДРБУ-180, РАНС, Сітцаўскай СШ, Бягомльскай СШ, ВУ “Віцебскторф”.
Тэкст и фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.