У докшицких энергетиков профессиональный праздник

img_5860Прафесійнае свята – Дзень энергетыка – у нашай краіне адзначаецца ў адзін з самых кароткіх светлавых дзён у годзе. Менавіта ад прафесіяналізму работнікаў энергетычнай галіны залежыць, каб было светла і камфортна круглы год на прамысловых прадпрыемствах, у дзяржаўных установах, школах, бальніцах і шматкватэрных дамах.
У нашым раёне гэтыя функцыі ўскладзены на РЭС, які абслугоўвае каля 2000 кіламетраў ліній электраперадач, больш за 600 трансфарматарных падстанцый, 10 буйных падстанцый высокага напружання, 1900 светлакропак у сельскіх населеных пунктах, сочыць за спраўнасцю аўтаматыкі вулічнага асвятлення ў Докшыцах і Бягомлі. Калектыў энергетычнай службы налічвае 75 чалавек.
Згуртавана працуюць у адной брыгадзе па аўтаматызацыі Сяргей Спічонак, Арцём Шаура, Віктар Баброўскі і майстар з 33-гадовым стажам Пётр Ючкавіч (на здымку). Спецыялісты непасрэдна праводзяць рамонтныя работы на трансфарматарных падстанцыях. На аб’екты выязджаюць на магутным ЗІЛе-131, які аснашчаны неабходным электраманцёрскім абсталяваннем. Вядома, на падстанцыях з цягам часу зношваюцца асобныя дэталі, вузлы, зніжаецца іх трываласць, патрабуецца замена на новыя, больш сучасныя і дасканалыя. Для гэтага кожны год там праводзіцца капітальны рамонт. Дарэчы, на працягу апошніх пятнаццаці гадоў сярод шасці раёнаў вобласці брыгада займае першае месца па якасці рамонту падстанцый.
Для таго, каб падтрымліваць абсталяванне і электрычныя сеткі ў спраўным стане, павы­шаць надзейнасць энергазабеспячэння спажыўцоў, энергетыкі штогод згодна з графікам рамантуюць прыкладна дзясятую частку ўсіх ліній электраперадач і падстанцый.
Да прафесійнага свята за шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны майстар Пётр Ючкавіч, Ганаровай граматай РУП “Віцебскэнерга” — начальнік РЭС Мікалай Ючкавіч і вадзіцель-электраманцёр Аляксандр Козел. Ганаровыя граматы філіяла атрымаюць дыспетчар Аляксандр Суднік, майстр Валерый Савіцкі, электраманцёры Дзмітрый Мякінка, Аляксей Капчанкоў і Аляксандр Аўтушка.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *