Выставка-конкурс пройдёт в Докшицах под названием «Озорные овощи» в рамках празднования Дня города

maxresdefaultТак называецца выстава-конкурс, якая пройдзе 11 жніўня ў рамках святкавання Дня горада Докшыцы і рэспубліканскага сацыякультурнага праекта “Фестываль дзвюх рэк” на тэматычнай пляцоўцы “Смачны фальварак” (цэнтральны парк).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца калектывы ўстаноў раёна ўсіх формаў уласнасці, прыватныя асобы і аб’яднанні.
На конкурс прымаюцца кампазіцыі з уласнай агародніны і садавіны на вольную тэму, выкананыя ў любой тэхніцы, як індывідуальных аўтараў, так і калектыўныя работы. Памер работы — ад 100 см. Да кожнай з іх павінна быць прадстаўлена этыкетка (памер 15х20 см) у друкаваным выглядзе з назвай экспаната, установы або арганізацыі. Таксама трэба пазначыць поўнае імя ўдзельніка, які прадстаўляе экспанат.
Заяўкі на ўдзел дасылаюцца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама да 7 жніўня па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14.
Тэлефон для сувязі: 2-17-20,
е-mail: okruglyanina@bk.ru
Падвядзенне вынікаў адбудзецца
11 жніўня на вячэрнім святочным канцэрце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *