Деятельность органов внутренних дел в СМИ
Аб’яўляецца творчы конкурс на лепшы матэрыял у сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці органаў унутраных спраў і падраздзяленняў унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь. Кандыдатуры для ўдзелу ў намінацыях вызначаюцца як творчымі калектывамі, так і шляхам самавылучэння. Да разгляду прымаюцца работы, якія былі апублікаваны ў друку або выйшлі ў эфір з 1 студзеня па 31 снежня 2011 года.
Матэрыялы газет і часопісаў павінны прадстаўляцца ў выглядзе арыгіналаў або ксеракопій з указаннем даты апублікавання і назвамі СМІ. Тэлематэрыялы прадстаўляюцца на дысках з прыкладаннем аддрукаванага тэксту і эфірнай даведкі.
Конкурс уключае ў сабе наступныя 11 намінацый:
“Разам супраць злачыннасці” (цыкл аналітычных матэрыялаў у СМІ, якія асвятляюць дзейнасць супрацоўнікаў АУС і ваеннаслужачых унутраных войск);
“За аператыўнасць і аб’ектыўнасць” (матэрыялы інфармацыйных агенстваў, друкаваных выданняў, тэлерадыёрэпартажы, якія адлюстроўваюць штодзённую работу міліцыі і асобныя падзеі ў жыцці органаў унутраных спраў);
“Лепшаму аўтару”(цыкл арыгінальных публікацый, відэапраграм, радыёвыступленняў, якія фарміруюць станоўчы імідж міліцыі);
“Лепшы праект года” (новыя тэлерадыёпраграмы, спецвыпускі ў прэсе, якія адлюстроўваюць дзейнасць праваахоўных органаў);
“За прафесіяналізм і журналісцкае майстэрства” (творчасці і арыгінальнасць ідэіў аналітычных матэрыялах, тэле-, радыёсюжэтах);
“Лепшы карпункт” (пастаяннае садзейнічанне журналістам рэгіянальных выданняў, публікацыя ўласных матэрыялаў, эфектыўнасць”зваротнай сувязі” са СМІ з боку органаў унутраных спраў);
“Цеснае і плённае супрацоўніцтва “ (актыўная работа творчага калектыву СМІ па ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і асвятленні іх дзейнасці);
“Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы” (ролік, накіраваны на прапаганду дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск, прафілактыку злачынстваў або прыём на службу);
“Натхненне” (кнігі, зборнікі прозы і паэзіі, якія адлюстроўваюць міліцэйскую тэматыку);
“Журналісцкае расследаванне” (цыкл матэрыялаў у друкаваных СМІ, тэлепраграм, якія асвятляюць ход расследавання злачынстваў з пазіцыі журналіста);
“Нам у спадчыну ад бацькоў дасталася святая справа – Радзіму берагчы” (аналітычныя матэрыялы, тэлерадыёпраграмы, якія асвятляюць пераемнасць пакаленняў, гістарычныя падзеі і ратны подзвіг ветэранаў органаў унутраных спраў).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 89 13 708 (Велком); 34 50 581 (МТС).