Фотография Докшицкой районой газеты победила в республиканском конкурсе

img_4198На рахунку журналістаў нашай газеты яшчэ адна адметная перамога. Фотаработа карэспандэнта Яўгеніі Малевіч “Шчаслівая маці” адзначана другім месцам у намінацыі “Традыцыі і побыт” на народным фотаконкурсе рэспубліканскага праекта “Радзіма” федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У конкурсе ўдзельнічала больш за 800 чалавек, якія прадставілі каля 5000 фотаработ. Лепшымі сталі 10. Усе яны, у тым ліку і фотаработа Малевіч, увайшлі ў каталог, выпушчаны федэрацыяй.
Дарэчы, фотаздымак наш карэспандэнт зрабіла падчас раённага конкурсу “Уладар сяла”. На ім адлюстравана шматдзетная сям’я Зайцавых з Сітцаў.

img_2975

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *