Уроки безопасности прошли в Докшицком районе

img_4507Намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце РАНС Алег Камінскі і старшыня раённай арганізацыі “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” Ігар Рагулька завіталі ў СШ № 1 г. Докшыцы да пачаткоўцаў (на здымку). Місія выратавальнікаў заключалася ў тым, каб расказаць дзецям, як паводзіць сябе пры пажары, а таксама як дапамагчы чалавеку, які праваліўся пад лёд. Чаму трэба быць асцярожнымі, выкарыстоўваючы піратэхнічныя вырабы. Пра ўсё гэта хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся з відэафільма, які яны з цікавасцю пагля­дзелі, а напрыканцы паабяцалі, што абавязкова будуць захоўваць правілы, якія дапамагаюць зберагчы здароўе і жыццё.
***

У райцэнтры ў рамках “Адзінага дня бяспекі” выратавальнікі правялі вучэбную эвакуацыю лю­дзей з адміністрацыйнага будынка КУП “Бытавік”, дзе знаходзяцца таксама гандлёвыя павільёны індывідуальных прадпрымальнікаў. Умоўны пажар “разгарэўся” ў краме аўтазапчастак на першым паверсе. Ёсць “пацярпелы”. Гэта сам уласнік гандлёвай кропкі.
Пасля апавяшчэння пажару і выкліку выратавальнікаў усе, хто знаходзіўся ў будынку, сталі пакідаць яго праз асноўны выхад, паколькі запасны быў заблакаваны. Да месца здарэння былі накіраваны дзве аўтацыстэрны, “хуткая” дапамога і супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Пажарныя аператыўна абследавалі ўсе памяшканні, у адным з якіх знайшлі “пацярпелага” мужчыну, якога ў спецыяльнай кіслароднай масцы вывелі на вуліцу.
– Грамадзяне з разуменнем ставіліся да таго, што адбывалася, – паведаміў пажарны інспектар РАНС Юрый Потэс. – Усё прайшло арганізавана. Агняборцы яшчэ раз праверылі ўсе ўваходы-выхады і работу аўтаматычных сістэм бяспекі. У грамадскіх месцах, дзе здарыўся пажар, трэба захоўваць спакой самім і заклікаць да гэтага людзей, якія знахо­дзяцца побач. Па тэлефонах 101 ці 112 абавязкова неабходна паведаміць пра здарэнне.

Таццяна МАЙСКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *