Ответственностью и пунктуальностью отличается механизатор ОАО «Барсучанка» Докшицкого района Сергей Сивцевич

a-223Механізатарскі стаж Сяргея Сіўцэвіча з ААТ “Барсучанка” (на здымку) перасягнуў ужо чвэрць стагоддзя. Апошнія пяць гадоў Сяргей Уладзіміравіч займаецца абслугоўваннем ажно чатырох жывёлагадоўчых фермаў – “Чачукі”, “Порплішча”, “Лапліна” і комплекса “Варганы” – гноевыдаленнем. Працуе як добрай якасці гадзіннік – такую характарыстыку дае механізатару галоўны інжынер гаспадаркі Уладзімір Коўзан. Гэта значыць, без збояў, без спазненняў, акуратна і дакладна. З дня ў дзень, з месяца ў месяц, з году ў год. Без выхадных. Вядома, калі ўзнікае патрэба адлучыцца ў тую ж бальніцу ці па нейкай важнай справе, Сіўцэвічу знаходзяць падмену. Але такое, прызнаецца сам, бывае нячаста. За ўласны “фронт работы” механізатар прывык адказваць сам, справу за гады асвоіў да дробязных дэталей, што дазваляе выконваць работу не толькі належным чынам, але і хутка. Таму, кажа, і рабочы дзень у яго не доўжыцца больш, чым дзе-небудзь на прадпрыемстве альбо ў арганізацыі.
За спраўнасцю свайго МТЗ-921.3 Сяргей Уладзіміравіч сочыць сам. Ведаючы, што тэхніка яго павінна быць на хаду, у адрозненне, напрыклад, ад кормаўборачнай, круглы год, і часу на сур’ёзныя працяглыя рамонты ў яго няма, стараецца падтрымліваць чатырохколага сябра ў “баявым” стане. Што датычыцца знешняга выгляду, то пры такога роду дзейнасці дабіцца шыку і бляску звонку практычна немагчыма, а вось у кабіне ў механізатара заўжды чысціня і парадак. “А як інакш? – усміхаецца. – Гэта ж маё рабочае месца”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *