По-новому начал работать МТК «Глинное» ООО «Торгуны» в Докшицком районе

a-829Апошнім часам шырокае распаўсюджанне атрымлівае вырошчванне цялушак на спецыялізаваных комплексах. Менавіта на такі шлях ступілі і ў ААТ “Таргуны”, размясціўшы іх на комплексе “Гліннае” каля трох тысяч галоў. Пры выбары кіраваліся наступнымі ўмовамі: месцам знаходжання комплекса па адносінах да астатніх фермаў гаспадаркі, добрай дарожнай сувяззю, забяспечанасцю кармавымі ўгоддзямі, наяўнасцю жывёлагадоўчых памяшканняў, якія могуць быць рэканструяваны для ўтрымання менавіта цялушак – па італьянскай тэхналогіі, каб у будучым яны сталі высокапрадукцыйнымі каровамі.
Не сакрэт, што ў нашым раёне, як, дарэчы, і па рэспубліцы ў цэлым, асноўным фактарам, які стрымлівае павышэнне прадукцыйнасці малочнай жывёлагадоўлі, застаецца недастатковы ўзровень росту і развіцця рамонтнага маладняку. У большасці сельгаспрадпрыемстваў сярэднясутачныя прывагі цялушак ледзь-­ледзь дасягаюць 600 грамаў. Няведанне фізіялагічных стадый развіцця жывёлы ў сукупнасці з нізкімі прывагамі ў першыя 5 месяцаў і празмерна высокімі паказчыкамі пасля пачатковага перыяду росту фарміруюць нізкапрадукцыйны тып цялушак, якіх даводзіцца выбракоўваць пасля першай жа лактацыі. Аптымальная ж маса беларускіх парод перад ацёлам павінна складаць 530-570 кілаграмаў, жывёліны павінны быць высокімі, падцягнутымі, з прадаўгаватым тулавам і правільнай пастаноўкай канечнасцей, каб забяспечваць пасля надой 5000 кілаграмаў малака ў год.
Пра асаблівасці ўтрымання цялушак на комплексе “Гліннае” гаварыць пакуль што рана: яго памяшканні ў хуткім часе чакае рэканструкцыя, і жывёла ў далейшым будзе ўтрымлівацца бяспрывязна, на глыбокай подсцілцы. А вось збалансаванасць рацыёну кармлення нават за непрацяглы перыяд, паўгода, дала свае станоўчыя вынікі.
a-856На тэрыторыі комплекса знаходзіцца мукамольны цэх, дзе выпускаюць 450-500 тон камбікармоў у месяц. Кіруе працэсам з кастрычніка мінулага года былы загадчык МТФ “Дзедзіна” Леанід Сініца – вопытны, адказны, неабыякавы да справы чалавек, а непасрэдна размолам аўса, ячменю, кукурузы займаюцца Аляксандр Хілько і Дзмітрый Ясюлевіч. Леанід Аляксеевіч паведаміў, што для кармлення жывёлы складзена пяць відаў камбікармоў: для малочных цялят, для груп, што знаходзяцца на адкорме, для сухастою, а таксама асобныя – для комплекса “Вецяра” і малочнатаварных фермаў “Тумілавічы”, “Несцераўшчына”, “Камайск”. Да збожжавых і кукурузы дадаецца яшчэ шрот, уключаюцца біядабаўкі.
Загадчыца комплекса Ганна Шыкавец, якая на гэтай пасадзе таксама працуе з канца мінулага года, а раней узначальвала МТФ “Стараселле”, арганізацыяй работы і яе вынікамі задаволена.
– Сярэднясутачныя прывагі з пачатку бягучага года ў нас складаюць 871 грам – гэта плюс 548 грамаў ў параўнанні з годам мінулым, – гаворыць Ганна Пятроўна. – Злучныя цялушкі, напрыклад, прыбаўляюць у сярэднім па 742 грамы, на 330 больш, чым летась. Расход кармоў на адзін цэнтнер вагі складае 5,68 кармавых адзінак – таксама не сорамна гэта агучваць. Зірніце на цялушак, прывезеных з Гняздзілава: на жывёлу сталі падобныя, а то без слёз глянуць нельга было.
Ганна Пятроўна лічыць, што дабівацца поспеху ў вырошчванні цялушак дапамагаюць два фактары: збалансаванае кармленне, а гэта сілас, сянаж, сланечнікавы шрот, плюшчаная кукуруза ў патрэбных прапорцыях, і добрасумленныя адносіны да справы работнікаў.
– Не магу не сказаць пра свой калектыў, з якім супрацоўнічаць, нягледзячы на павелічэнне аб’ёмаў работы і, адпаведна, адказнасці, прыемна і камфортна, бо практычна ўсе – людзі адказныя, надзейныя, з вялікім вопытам работы і кантролю асаблівага не патрабуюць. Самыя добрыя словы магу сказаць пра аператараў першага перыяду Чаславу Гаўрыловіч, Алену Кубельнік, Людмілу Дарануца, Марыну Гаўрыловіч, Таццяну Бузак, Ніну Дранковіч, Марыну Ралавец, Надзею Дабравольскую, Святлану Дудко, другога перыяду – Уладзіміра Вашчонка, бацьку і сына, абодвух Леанідаў Дудко, падменнага Пятра Сушко. Ведаюць сваю справу і ніколі не падводзяць слесары Валянцін Ралавец,

3

3

Мікалай Аўтушка, падсобныя рабочыя Генадзь і Андрэй Кубельнікі, трактарыст Віталь Кубельнік, электрык Мікалай Аўтушка. Зразумела, што належным чынам выконваць свае працоўныя абавязкі – гэта яшчэ, мабыць, нават не палова поспеху. Укараненне новых тэхналогій, разумнае ўкладанне фінансавых сродкаў, перайманне перадавога вопыту – вось што дапаможа нам у вырошчванні цялушак і фарміраванні з іх кароў са, скажам так, кар’ернай перспектывай.
Спадзяёмся, што ўсё задуманае ў нас атрымаецца.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКАХ: 1. Калектыў МТК “Гліннае”. 2. Загадчыца комплекса Ганна Шыкавец дае заданне слесару Мікалаю Аўтушку. 3. Аператары Ніна Дранковіч і Часлава Гаўрыловіч добра ведаюць, як трэба карміць цялушак.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *