28 сентября пройдёт осенняя ярмарка в Докшицком районе

img_0825Той, хто наведаў суботні кірмаш у райцэнтры, не пашкадаваў: тавару назіралася дастаткова, абы былі грошы. Традыцыйную прадукцыю прывезлі на продаж  сельгаспрадпрыемствы, прыватнікі, установы адукацыі. Вітрыны з прыгожай выкладкай, на якіх было шмат відаў садавіны і гародніны, прысутнічалі нават гарбузы, дэманстравала і спажывецкая кааперацыя. 

Крыху нязвыкла, але ажыятажу на кірмашы вялікага не было. Нават за збожжам пакупнікі прыстойна выстройваліся ў чаргу і спакойна куплялі мяхі з жытам, пшаніцай, трыцікале, а не бралі машыны штурмам, як некалі. Пэўна, нарэшце зразумелі, што ўсяго хопіць, бо кірмашы і праводзяцца з мэтай задаволіць попыт насельніцтва на сельскагаспадарчую прадукцыю. Не толькі збожжа, але і гародніны было ўдосталь па самых прымальных цэнах. За кілаграм бульбы, морквы, капусты, цыбулі прасілі менш за рубель, і толькі кілаграм часнаку каштаваў у межах пяці рублёў. Быў ён надта харошы ў гаспадароў з Параф’янаўскай школы. Умеюць у гэтай установе адукацыі вучыць дзяцей і адвечнай сялянскай справе, і выхоўваць пачуццё густу. Прайсці міма маляўніча аформленай выкладкі прадукцыі было складана.
На любы густ і кашалёк прапаноўвалі дровы. Цюкі саломы па складзеным спісе паабяцала даставіць ахвотным прама дадому ААТ “Барсучанка”. Выставіла свае шматлікія сталярныя вырабы КУП “Бытавік”, асабліва ганарылася прывабнай садовай лаўкай. Кошт яе не танны, але бачна, што зробленае таго каштуе. Харчовым асартыментам сёння ўжо нікога не здзівіш, але былі і тыя, хто разам з сеткай, напрыклад, капусты, памідораў купляў і мясныя вырабы, запасаўся і прадукцыяй хлебазавода, каб у краму лішні раз не наведвацца. Знайшліся жадаючыя і шашлыком паласавацца, які смажылі кааператары. Без яго, як і без вясёлай музыкі, кірмаш быццам і не кірмаш.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: вітамін, мой вітамін, з’ем цябе я ўвесь адзін!
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *