Ученики СШ №1 города Докшицы помогают бывшей учительнице собирать урожай

img_8355Любоў Цярэнцьеўна Румчык – наша самая верная чытачка. Яна выпісвае “Родныя вытокі” з таго моманту, калі вярнулася з эвакуацыі ў Докшыцкі раён у 1944 годзе. Амаль што ўсё жыццё працавала настаўніцай, і маладое пакаленне пра гэта памятае.
Вучні 9 “А” класа СШ №1 г. Докшыцы Надзя Чучман, Яна Неманкова, Ілья Грыгаровіч, Насця Багаткевіч, Арцём Квачонак, Глеб Круглянін прыехалі да Любові Цярэнцьеўны выкапаць бульбу, якую самі ж і саджалі.
– Ураджай добры, толькі бульбоўнік занадта высокі вырас. Ужо гады два, як мы з гэтымі рабятамі сябруем. Яны самі кажуць: калі трэба, вы нас завіце. Будучыя працаўнікі растуць. На Восьмага сакавіка кожны раз з кветкамі прыходзяць, а я іх цукеркамі частую. Аднойчы запрасілі мяне на свята, а я захварэла тады. Класны кіраўнік тэлефануе мне і кажа: за вамі машына прыедзе. Заўсёды і транспарт прышлюць з суправаджальнікам, і дадому адвязуць.
Любоў Цярэнцьеўна ўспамінае, што ў юнацтве, насамрэч, марыла стаць урачом, але жыццё распарадзілася інакш.
– Пасля вайны нічога не было ні апрануць, ні абуць, і прыйшлося мне ісці працаваць. Спачатку піянерважатай, а потым настаўніцай. Скончыла вячэрнюю школу – і адразу ў інстытут. Здала іспыты: два на пяцёркі і два на чацвёркі. Пайшла ў школу выкладаць геаграфію. А з дзецьмі было звязана ўсё мае жыццё. Калі была піянеркай, адправілі да акцябрат важатай. Мой партрэт быў на Дошцы гонару абкама камсамола за добрую працу. Да гэтага часу грамату захоўваю.
Настасся ФЕШЧАНКА.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *