Олег Жингель — кандидат в члены Совета Республики
У сераду прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта па вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Была вылучана кандыдатура Алега Валянцінавіча Жынгеля.
Алег Валянцінавіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў Глыбокім. Закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачаў у 1991 годзе з пасады начальніка Глыбоцкага ўчастка інкасацыі. У 1994 годзе перайшоў у АКБ “Белаграпрамбанк” старшым эканамістам крэдытнага аддзялення г. Глыбокае. Зараз працуе начальнікам рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”. З’яўляецца дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання.