Как пройти перепись по интернету в Докшицком районе

dscn6668Учора стартаваў першы этап перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь – перапіс у сетцы Інтэрнэт і на стацыянарных участках. Нагадваем, што ў раёне створаны два стацыянарныя ўчасткі: у г. Докшыцы па вуліцы Школьнай, 17 (памяшканне Докшыцкага сельвыканкама) і ў г.п. Бягомль па вуліцы Савецкай, 14 (памяшканне Бягомльскага сельвыканкама). Перапісчыкі, якім выдадзены бэйджы, партфелі і планшэты, прыступілі да работы. 

Якія дзеянні трэба зрабіць, каб перапісацца ў сетцы Інтэрнэт?
Аднаму чалавеку неабходна перапісаць усю сям’ю (усіх, хто пражывае ў памяшканні). Укажыце адрас, па якім пражываеце.
Для таго, каб зайсці на старонку перапісу, неабходна ў любым браўзеры зайсці на сайт www.census.by або www.перепись.бел
1.Націснуць зялёную кнопку “Переписаться”;
2.Выбраць “Вход по смс-коду”;
3.У першай графе ўвесці ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар з пашпарта (вялікімі лацінскімі літарамі);
4.У другой графе ўвесці нумар мабільнага тэлефона з прэфіксам +375 (неабходна ўводзіць толькі той нумар тэлефона, які вы пакінулі ў банку);
5.У трэцяй графе ўвесці код доступу, які прыйдзе вам на тэлефон;
6.Націснуць кнопку “Войти”;
7.Калі ўсё правільна, то вам адкрыецца старонка перапісу.
Перапісны ліст уяўляе сабой 4 анкеты. Вам трэба будзе адказаць на пытанні пра адрас, жылое памяшканне, удакладніць асабістыя дадзеныя. Тым, у каго ёсць зямельны ўчастак, неабходна будзе запоўніць яшчэ і апытальнік па сельскагаспадарчай дзейнасці.
8.Запоўніць палі, націснуць “Далее”;
9.Пасля запаўнення ўсіх палёў націснуць кнопку “Отправить”;
10.Пасля гэтага на экране паявіцца пасведчанне, што вы перапісаліся. Яго трэба спампаваць;
11.Тэхналогіі надзейна захаваюць персанальныя дадзеныя, атрыманыя ў ходзе перапісу. Звесткі не падлягаюць распаўсюджванню, у тым ліку прадастаўленню ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі.
Падрыхтавала
Аленя ­НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКУ: каманда перапісчыкаў, якая будзе працаваць у ­Докшыцах.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *