Состоялся выездной семинар актива идеологов района на базе РУП ЖКХ “Докшицы-каммунальник”

ludi-rabotaНа базе РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” адбыўся выязны семінар актыву ідэолагаў раёна. Яго ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з тым, як арганізавана ідэалагічная работа ў гэтым працоўным
калектыве.
– Ідэалагічная работа ўключае ў сябе шэраг аспектаў, – расказала начальнік арганізацыйна-кадравай і планавай работы РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Таццяна Галавач. – Гэта працоўная і вытворчая дысцыпліна, арганізацыя адпачынку і аздараўлення работнікаў, правядзенне Адзінага дня інфармавання, удзел у мерапрыемствах раённага і абласнога ўзроўню, работа са зваротамі грамадзян і многае іншае.
Для мэтанакіраванай работы па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” створана камісія па барацьбе з п’янствам і захаваннем працоўнай дысцыпліны. На аб’ектах устаноўлена відэаназіранне для кантролю за работнікамі на працоўным месцы.
Таццяна Галавач адзначыла, што актыў ідэолагаў сумесна з прафсаюзным камітэтам штогод арганізоўваюць урачыстыя мерапрыемствы да прафесійнага свята і іншых каляндарных дат. У час іх уручаюцца падарункі. Калектыўным дагаворам прадугледжаны шэраг выплат, напрыклад, да юбілею, выхаду ў водпуск, на аздараўленне.
Вялікая ўвага на прадпрыемстве надаецца арганізацыі мастацкай самадзейнасці. Створаны калектыў, які неаднаразова выходзіў пераможцам раённых і галіновых конкурсаў.
Адна з важных задач – умацаванне здароўя работнікаў праз далучэнне да здаровага ладу жыцця, заняткаў спортам. Камунгасаўцы – пастаянныя ўдзельнікі спартыўна-масавых мерапрыемстваў і спартакіяд па розных відах спорту, за ўдзел у якіх калектыўным дагаворам прадугледжаны грашовыя выплаты. За мінулы год заваявалі 32 прызавыя месцы. Значнай падзеяй для прадпрыемства стала перамога калектыву на ХІ галіновай зімовай абласной спартакіядзе.
Прадпрыемства мае спартыўны інвентар і абсталяванне, а таксама камандную спартыўную форму. Ёсць уласная трэнажорная зала, а для трэніровак па валейболе і футболе арэндуюцца памяшканні. Супрацоўнікі актыўна наведваюць басейн: сёлета набыта абанементаў на 1610 рублёў.
Другая частка семінара была прысвечана пытанням выбарчай кампаніі 2019 года.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *