Слесарь-универсал работает в д. Парафьяново Докшицкого района

slesarНа абслугоўванні Параф’янаўскага ўчастка РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” знаходзяцца чатыры сельсаветы, 23 камунальныя дамы, пяць кацельняў, 35 могілак. Выконваюцца заяўкі ад насельніцтва па рамонце сістэмы ацяплення, аказваюцца паслугі па апрацоўцы мотаблокам прысядзібных участкаў. Са снежня 2019 года арганізаваны кантэйнерны збор смецця: усталявана больш за сто ёмістасцей. За ўсім гэтым стаяць людзі, якія займаюцца абслугоўваннем дадзенай гэтай гаспадаркі.
Сярод іх сапраўдны прафесіянал сваёй справы – слесар па абслугоўванні цеплапунктаў Анатоль Лічко. Пад яго пільным вокам знаходзяцца сістэмы ацяплення жылых дамоў, халоднага водазабеспячэння, а таксама кацельнае абсталяванне, рамонт даху, ачыстка каналізацыі. Акрамя гэтага, Анатоль Антонавіч рамантуе вокны і дзверы. У майстэрні ёсць і сталярны станок, якім ён добра валодае. На працоўным месцы, дзе сустрэлі слесара, пануе парадак. На стэлажах – неабходны для работы інструмент: малаткі, кіянкі, стамескі. Ручкі да іх зрабіў майстр.
– Яшчэ ў школе настаўнік зацікавіў мяне работай з дрэвам. Доўгі час на гэты навык не звяртаў увагі, а цяпер, калі прыйшлося стаць за станок, усё успомніў, і, аказалася, вельмі дарэчы, – гаворыць Анатоль Лічко.
Некалі марыў быць ваенным, аднак пасля службы ў арміі прыярытэты змяніліся, і таму вярнуўся дамоў. Давялося працаваць вадзіцелем у калгасе “Чырвоны сцяг”, а знайшоў сябе менавіта ў камунгасе. Пачынаў са слесара аварыйна-аднаўленчых работ. Абслугоўвалі каналізацыі, ліквідавалі прабоіны ў трубах. А потым стаў рабочым па абслугоўванні жыллёвага фонду.
– Чалавек на сваім месцы, – так характарызуе Анатоля Лічко майстар Валерый Сяклюцкі. – Усё робіць якасна. Пасля яго работы ніколі не ўзнікае пытанняў. Набытымі навыкамі і вопытам ахвотна дзеліцца са сваімі таварышамі.
Добрасумленная праца Лічко не раз адзначалася кіраўніцтвам.

Тэкст і фота Пятра Ромыслава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *