Спасатели райотдела МЧС вместе с работниками энергогазинспекции и медиками провели профилактическое мероприятие с жителями Крулевщинского сельсовета

 У ролі выратавальнікаў – удзельнікі мерапрыемства.

У ролі выратавальнікаў – удзельнікі мерапрыемства.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Для таго, каб папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх, у рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” выратавальнікі райаддела МНС разам з работнікамі энергагазінспекцыі і медыкамі правялі прафілактычнае мерапрыемства з жыхарамі Крулеўшчынскага сельсавета.
На сустрэчу быў запрошаны асаблівы кантынгент – асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. У першую чаргу, пажарныя інспектары нагадалі ім, што курыць у ложку ў стане алкагольнага ап’янення катэгарычна забараняецца і прадэманстравалі відэафільм “Дынаміка развіцця пажару ад цыгарэты”. Прысутныя даведаліся, наколькі важна мець дома пажарны апавяшчальнік, бо яго гукавы сігнал не раз выратоўваў людзям жыццё.

 У ролі выратавальнікаў – удзельнікі мерапрыемства.

Цікавымі, а самае галоўнае карыснымі атрымаліся заняткі на імправізаванай пляцоўцы, дзе адбылося ўзгаранне. Удзельнікам мерапрыемства на некаторы час прыйшлося пераапрануцца ў баявую форму выратавальніка і паспрабаваць патушыць агонь з дапамогай вогнетушыцеля. Трэба сказаць, з гэтай задачай яны справіліся добра. Асаблівую ўвагу пажарныя надалі правілам карыстання электрапрыборамі і пячным ацяпленнем.
Работнікі Крулеўшчынскай участковай бальніцы расказалі, як правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу, у тым ліку і рабіць сардэчна-лёгачную
рэанімацыю.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота прадастаўлена РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *