В Докшицах прошли соревнования по плаванию среди ветеранов труда
Больш за дваццаць плыўцоў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па плаванні сярод ветэранаў працы і членаў прафсаюзаў працоўных калектываў. Ініцыятарам мерапрыемства стаў раённы Савет ветэранаў. Яго з задавальненнем падтрымалі раённае аб’яднанне прафсаюзаў і сектар спорту і турызму райвы-
канкама.
Адкрыў своеасаблівае свята здароўя і спорту старшыня райсавета ветэранаў Іосіф Падрэз, які шчыра вітаў як плыўцоў, так і заўзятараў.
Спартсмены-аматары ўзростам ад 50 гадоў і старэйшыя на хуткасць пераадольвалі 25 метраў рознымі стылямі плавання. Некаторыя спартсмены вельмі хваляваліся перад стартам, бо спаборнічалі ў такім відзе спорту ўпершыню. Як, напрыклад, Даната Лапатка, якая, як яна прызналася, звычайна плавае толькі летам. Але ўжо на фінішы, уражаная атмасферай гонкі, Даната Генрыхаўна ўпэўнена адзначыла, што цяпер наведванне водна-аздараўленчага цэнтра стане абавязковым у яе рэжыме дня.
– Спорт у любым яго праяўленні – гэта не толькі здароўе, але і добры настрой, – сцвярджае вядомая прыхільніца здаровага ладу жыцця Аляксандра Каляга. – Скандынаўскай хадзьбой, плаваннем, лыжамі займаюся часта ра-
зам з унукам. Свой прыклад – лепшая рэклама.
Пастаянная наведвальніца басейна Ларыса Дварэцкая ўдзельнічаць у спаборніцтвах не адважылася, затое актыўна заўзела за плыўцоў разам з сяброўкамі, з якімі займаецца аквааэробікай.
Лепшы вынік ва ўзроставай катэгорыі “60+” паказалі Алена Матрохіна і Аляксандр Сіўко, на другім месцы – Аляксандра Каляга і Аляксандр Камзакоў, на трэцім – Вольга Шалапа і Сяргей Сасаў.
У катэгорыі “56 – 60” першае месца ў Аліны Гмырак, другое – Дзіяны Шульгат, трэцяе – Ірыны Карандзей.
Сярод 50 – 55-гадовых плыўцоў перамаглі Ірына Марковіч і Мікалай Дубаў, Ірына Юхнавец і Сяргей Цецеранкевіч, Галіна Броніна і Сяргей Ярыжанец.
Трошкі не хапіла да прызавых месцаў Таццяне Клігус, Данаце Лапатка, Ларысе Шэка, Івану Ласю, Генадзю
Краўчонку.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.