В Бегомле заложен новый дом

На новабудоўлі працуюць брыгады Ігара Берднікава і Леаніда Кеды.

На новабудоўлі працуюць брыгады Ігара Берднікава і Леаніда Кеды.

У Бягомлі, па вуліцы Лепельскай, 14 пачалося будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома. На аб’екце штодзень, без выхадных, рупліва працуюць работнікі ПМК-52. На пляцоўцы, выдзеленай пад пяціпавярховік, ужо абуладкаваны падмуркі, праведзена іх уцяпленне і гідраізаляцыя. Вядуцца работы па ўкладцы каналізацыйнай і ацяпляльнай сістэм у цокальным памяшканні, а таксама дрэнажу для адводу грунтовых водаў. У хуткім часе будаўнікі пачнуць узводзіць сцены дома.
– Нашы людзі працуюць кожны дзень, каб укласціся ў тэрмін і своечасова здаць аб’ект, – расказаў галоўны інжынер ПМК-52 Віктар Махонь. – Выкарыстоўваюцца матэрыялы ўласнай вытворчасці – блокі, арміраваны маналітны пояс і іншыя канструкцыі. У наяў­насці – уся неабходная тэхніка.
Кошт аб’екта складае 2 мільёны 567 тысяч рублёў. З пачатку будаўніцтва асвоена 56 тысяч рублёў. У новым доме размесцяцца аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры. Плануецца, што навасёлы змогуць засяліцца ў іх ужо гэтай восенню.

Таццяна МАЙСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *