С наступлением сентября повышенное внимание сотрудников ГАИ уделяется безопасности школьников

велодорожка

З надыходам верасня павышаная ўвага супрацоўнікаў ДАІ надаецца бяспецы школьнікаў.

– З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх штогод арганізоўваецца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”, – гаворыць начальнік АДАІ РАУС маёр Дзмітрый Дамаскін. – Вадзіцелям трэба заўсёды быць надзвычай уважлівымі пры праездзе паблізу дзіцячых устаноў, нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах. Акрамя таго, выконваць бяспечны перавоз маленькіх пасажыраў. Уважліва адносіцца да баўлення вольнага часу дзяцей-падлеткаў, выключыўшы магчымасць іх доступу да ключоў ад аўта- і мотатранспарту.

Бацькі павінны штодзень нагадваць маленькім удзельнікам дарожнага руху правілы бяспечных паводзін на двары і сачыць за тым, каб дзеці іх выконвалі. Хочацца нагадаць, што кіраваць веласіпедам на дарогах можна толькі з 14 гадоў. Пры гэтым, адпаведна з правіламі, рухацца на двухколавым транспарце дазваляецца па спецыяльнай дарожцы, пры яе адсутнасці – па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, пры гэтым не ствараючы перашкод пешаходам. Дарэчы, у дзяжурную часць РАУС за лета не раз звярталіся вадзіцелі са скаргай на юных веласіпедыстаў, якія “з ветрыкам” любяць паганяць у раёне крамы “Санта”. Пры гэтым як раз тут абуладкавана веладарожка. Дзяржаўтаінспектары рэагуюць на такія звароты і праводзяць прафілактычныя гутаркі з непаўналетнімі і іх бацькамі. Але, пагадзіцеся, лепш лішні раз падумаць пра сваю бяспеку, чым рызыкаваць здароўем і жыццём.

У жніўні 2026 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці былі зарэгістраваны 22 ДТЗ, у якіх 22 непаўналетнія атрымалі раненні, адно дзіця загінула. Рост ДТЗ з удзелам дзяцей адбыўся ў Глыбоцкім, Лёзненскім раёнах, а таксама ў Наваполацку і Оршы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *