Электробезопасного жука придумал ученик Барсуковской СШ Даниил Антошенко

izobrazhenie_viber_2020-02-03_10-02-11Днямі ў выставачнай зале Цэнтра дзяцей і моладзі дэманстравалася каля паўсотні работ, прысвечаных правілам пажарнай бяспекі. Для конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” аўтары – вучні школ раёна – выканалі іх у розных тэхніках. Кожная работа непаўторная. Праз малюнкі і аповеды, вершы і вырабы дэкаратыўна-
прыкладной творчасці хлопчыкі і дзяўчынкі пастараліся паказаць, якой яны ўяўляюць сабе прафесію выратавальніка.
Усе работы былі дастойнымі, а першае месца атрымалі вучні СШ № 2 Насця Вась­ко, Бягомльскай СШ – Лера Піменава, Крулеўшчынскай СШ – Антон Кухто, Барсукоўскай СШ – Крысціна Шах, СШ № 1 – Насця Конан, СШ № 2 – Насця Асон і Стас Леснічэнка, а таксама выхаванцы ЦДзіМ Улад Габруковіч, Улада Аўхімовіч, Наташа Грышкевіч, Аня Сташэвіч, Даша Гайдукоўская і Каця Даўжонак.
Самай адметнай і незвычайнай журы назвала работу ‘‘Электрабяспечны жук” вучня Барсукоўскай СШ Данііла Анташэнкі. Ён зрабіў вялікае металічнае насякомае – напамін пра тых “жучкоў”, якія асобныя грамадзяне, здараецца, устанаўліваюць у электралічыльнікі, што ў выніку можа прывесці да пажару. Дарэчы, летась пяцікласнік удзельнічаў у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей” і атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі “За лепшы інавацыйны падыход”.

Тэкст и фота Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *