Престиж сельхозпредприятия ОАО «Торгуны» Докшицкого района продолжают поддерживать его лучшие животноводы

Цёплыя словы віншавання ад Васіля Васюковіча – аператару машыннага даення МТФ “Камайск” Таісіі Мехавіч.

Цёплыя словы віншавання ад Васіля Васюковіча –
аператару машыннага даення МТФ “Камайск” Таісіі Мехавіч.

Лепшыя працаўнікі малочнатаварных фермаў і комплексаў ААТ “Таргуны” днямі былі ўзнагаро­джаны дыпломамі райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі ад прафкама гаспадаркі, якія ім прывезла прадстаўнічая дэлегацыя на чале са старшынёй РК прафсаюза работнікаў АПК Васілём Васюковічам.
Стабільна высокія паказчыкі ў працы ў аператара па вырошчванні маладняку МТК “Таргуны” Людмілы Малюжанец, за што і была адзначана перадавая работніца ў межах акцыі “Наш жывёлавод”. На МТК “Гліннае” віншаванні і ўзна­гароды прымаў аператар па вырошчванні маладняку на адкорме Уладзімір Вашчонак. Наведала дэлегацыя і ферму “Камайск”, дзе словы падзякі за добрасумленную працу і дасягненне лепшых вынікаў па вытворчасці малака былі адрасаваны аператару машыннага даення Таісіі Мехавіч.
Значны ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны раёна адразу трох работніц быў адзначаны на МТФ “Вецяра”. Там былі ўшанаваны загадчыца Ларыса Аліноўская і аператары машыннага даення Тамара Маскалёнак і Святлана Юхневіч. Заслужаныя ўзнагароды ў гэты дзень уручылі яшчэ тром вопытным прафесіяналам – аператарам машыннага даення. На МТФ “Тумілавічы” адзначаны працоўныя дасягненні Аліны Дайлідовіч, на МТФ “Несцераўшчына” – Антаніны Васілевіч, на МТФ “Двор” – Ірыны Кажапенька.
– Жывёлаводы гэтага сельгаспрадпрыемства заўжды славіліся высокімі надоямі і прывагамі. Радуе тое, што яны не здаюць пазіцый, што па-ранейшаму вядомыя нам імёны гучаць у ліку лепшых як у гаспадарцы, так і ў раёне, – адзначыў Васіль Васюковіч.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *