Поздравление верующих католической конфессии с Пасхой!

a5-001Дарагія браты і сёстры!

Хрыстос Уваскрос! Алілуя!

Уваскрашэнне Езуса становіцца для кожнага з нас крыніцай аздараўлення, надзеі і суцяшэння. Хрыстос з’яўляецца дрэвам жыцця, якое зноў становіцца дасягальным для нас.
Калі трымаемся Яго, то знаходзімся ў жыцці. Пасхальнае віншаванне ўносіць новую перспектыву ў наша існаванне, як людское, так і хрысціянскае: перспектыву, пазначаную не смерцю, а жыццём; не хлуснёй і падманам, а бляскам праўды, святла і чысціні. Вялікдзень будзе сапраўды добрым і плённым, калі наша грэшнае жыццё накіруецца і навернецца да Бога.
Аддаленасць і абыякавасць у адносінах да Бога з’яўляюцца трагічнымі хваробамі, якія руйнуюць жыццё і ўсялякую надзею на будучыню.
Нашы няўдачы, расчараванні і сённяшняя пандэмія каронавіруса, якія, здаецца, сігналізуюць крах усяго, асветлены вялікай надзеяй. Езус Хрыстос з мёртвых паўстаў нават у сённяшні час для таго, каб перамагчы страх перад смерцю і адарыць промнямі надзеі ў перамозе над пандэміяй. Бог узмацняе ўсіх, хто не траціць надзеі на выздараўленне і паспяховым выйсці з цемры эпідэміі, а таксама дае сілы лекарам і адказным за грамадскі парадак, якім мы бязмерна ўдзячны за іх ахвярнае служэнне.
Запрашаю ўсіх вернікаў, хто адчувае сябе ў добрым фізічным стане і моцнай веры, прыйсці да ўдзелу ў Сакрамэнтах у касцёл. А тым, хто мае сімптомы хваробы ці адчувае страх заражэння, асабліва ў пажылым узросце, – удзельнічаць у набажэнствах праз тэлебачанне і радыётрансляцыі.
Усіх шчыра віншую са святам Вялікадня, няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены велікоднай надзеяй!
Сапраўды Уваскрос! Алілуя!

Ксёндз Раман Мурзіч,
дэкан докшыцкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *