На благотворительном празднике в Докшицах выступали столичные артисты

Адгадаць, чый цень, спрабавалі і дзеці, і дарослыя.

Адгадаць, чый цень, спрабавалі і дзеці, і дарослыя.

Вясёлым танцавальным флэшмобам распачалося дабрачыннае свята, якое арганізавалі ў ККЗ “Іскра” для выхаванцаў Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната сталічныя госці. Разам з валанцёрамі клуба “СЛОН” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва дзеці з задавальненнем танцавалі, актыўна ўдзельнічалі ў розных цікавых гульнях. Агульная весялосць захапіла і дарослых, якія таксама выходзілі на танцпол або спрабавалі сябе ў лагічных выпрабаваннях. Ініцыятарам мерапрыемства стаў дабрачынны праект “Дзеці” фонду імя Ефрасінні Полацкай, якім кіруе Наталля Свідуновіч.

img_0095

– З Бягомльскай дапаможнай школай-інтэрнатам мы сябруем не першы год, – расказала арганізатар і каардынатар сацыяльных дабрачынных праектаў. – Наведваемся кожны месяц і праводзім пазнавальныя, забаўляльныя, інфармацыйныя мерапрыемствы. Заўсёды дапамагаюць у гэтым валанцёры клуба “СЛОН”. Два гады запар бягомльскія выхаванцы ўдзельнічалі ў штогадовым дабрачынным модным паказе ў Мінску. На базе Нацыянальнай школы прыгажосці вядомыя дызайнеры краіны зрабілі касцюмы для дзяцей, у якіх яны выходзілі на подыум разам з беларускімі зоркамі эстрады і спорту. Сёлета з-за пандэміі мерапрыемства прыйшлося адмяніць, але ўсе пашытыя строі, а таксама іншыя падарункі рабяты атрымалі. Дарэчы, падчас эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне наш фонд дапамагаў інтэрнату з дэзсродкамі. Акрамя гэтага, з тканіны, якую мы ім дастаўлялі, дзеці і дарослыя шылі маскі не толькі сабе, але і для Бягомльскай бальніцы. Сярод мерапрыемстваў, якія атрымалі шмат станоўчых водгукаў ад нашых юных сяброў – кулінарны майстар-клас з вядучымі шэф-кухарамі сталіцы, экскурсія ў Жыровіцкі манастыр. Сёння, апрача анімацыйнай праграмы, дзеці ўбачаць спектакль “Зоркі сёмага неба” ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

img_0075
На музычнай казцы ў выкананні вядучых артыстаў сталічнай тэатральнай сцэны таксама пабывалі дзеці са шмат­дзетных і малазабяспечаных сем’яў. Павучальная гісторыя пра перамогу дабра над злом нікога не пакінула раўнадушным.

Больше фото тут:  нажать 

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *