В благотворительной акции участвовали сотрудники районного отдела Департамента охраны
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўжо не першы год з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам”, якая праходзіць напярэдадні святкавання Дня ведаў. Вось і сёлета ў апошні месяц лета РК ГА “БРСМ” абвясціў пра збор школьных прылад, каб дапамагчы сабрацца ў школу тым, хто мае ў гэтым патрэбу: шматдзетным і нядобранадзейным сем’ям, выхаванцам сацыяльных прытулкаў.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі сталі калектывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, хлебазавода, філіяла № 216 ААТ ААБ “Беларусбанк”, ВУ “Глыбокаегаз”, Парплішчанскай СШ і СШ № 2 г. Докшыцы.
У зборы неабходных для школьнікаў рэчаў прынялі ўдзел і работнікі Докшыцкага аддзела Дэпартамента аховы. Сабраныя імі канцтавары былі перададзеныя ў Дзень ведаў у Янкоўскі сацыяльна-педагагічны прытулак.
Фота з асабістага архіва.