В Докшицах районку можно купить со скидкой!

img_6652

Паважаныя нашы пастаянныя і будучыя чытачы, кошт пад­піскі на раённую газету ў большасці фарміруецца не толькі з выдаткаў рэдакцыі, але і з паслуг тыпаграфіі і пошты. І ўздзейнічаць на гэты працэс даволі складана. Разам з тым мы зацікаўлены ў тым, каб прапанаваць вам падпіску са скідкай.

Такая магчымасць з’явілася дзякуючы дамоўленасці рэдак­цыі з абласным філіялам РУП “Віцебскаблсаюздрук”.

Калі аформіць падпіску на “Родныя вытокі” ў кіёску «Віцебскаблсаюздрук» у рай­цэнтры, то кошт газеты на месяц складзе 6 рублёў 70 капеек замест устаноўленага 8 рублёў 50 капеек (з улікам паслуг пошты). Праўда, газе­ту неабходна будзе забраць у кіёску самастойна.

Мяркуючы па тым, што мно­гія гараджане і так рэгулярна набываюць там іншыя выданні, для іх адначасна забраць раён­ку не вялікая складанасць. Калі ж газету выпісваюць некалькі суседзяў, забіраць яе можна па дамоўленасці па чарзе.

Мы часта шпацыруем ад крамы да крамы ў пошуках зніжкі ў 10-50 капеек. Выпісва­ючы раёнку ў кіёску, эканомію можна атрымаць нашмат боль­шую. Напрыклад, пры квар­тальнай падпісцы яна складзе 5 рублёў 40 капеек. Дарэчы, свежыя нумары ў кіёску па се­радах і суботах ёсць у наяўна­сці ўжо з 9 гадзін раніцы. І там, і ў аддзяленні сувязі іх таксама можна набыць у розніцу.

Кіёск «Віцебскаблса­юздрук» у Докшыцах пра­цуе з аўторка па пятніцу з 8.45 да 18.15. Перапынак з 14 да 15 гадзін. У суботу – з 8.45 да 15 гадзін. Вы­хадныя – нядзеля, паняд­зелак

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *