В ОАО «Барсучанка» ставку сделали на новые технологии

Механізатары ААТ “Барсучанка”, занятыя на палоснай сяўбе, Мікалай Баброўскі і Юрый Панамароў.

Механізатары ААТ “Барсучанка”, занятыя на палоснай сяўбе, Мікалай Баброўскі і Юрый Панамароў.

Тэхналогія палоснай, або, як яе яшчэ называюць, куліснай, сяўбы вядомая даўно, але ў Беларусі такія стракатыя, жоўта-зялёныя, палі сустрэнеш нячаста. А дарма: у пачатку мая азімае жыта і свірэпіца ўжо гатовы да ўборкі на кармы. Скошваюцца культуры адначасова і перамешваюцца. Такім чынам пры належным доглядзе і спрыяльных умовах надвор’я можна атрымаць на выхадзе 300 цэнтнераў з гектара высакаякасных, а галоўнае, збалансаваных кармоў.

У ААТ “Барсучанка” палосную сяўбу ўжо практыкавалі, вынікамі засталіся задаволены і плошчы пад яе павялічылі. Яснымі вераснёўскімі дзянькамі да высеву жыта і свірэпіцы на ніве плошчай 100 гектараў каля МТК “Варганы” прыступілі механізатары Мікалай Баброўскі і Юрый Панамароў, на загрузчыку працаваў Дзмітрый Кухто.

– Сумесь утрымлівае да 20 працэнтаў бялку, таго самага, які ў рацыёне дойнага статку часта папаўняецца за кошт імпартных шротаў, – яго забяспечвае ў асноўным свірэпіца, – гаворыць галоўны заатэхнік гаспадаркі Аксана Клімко. – Азімае жыта багатае на цукры. Такое кармленне жывёлы падаўжае яе прадукцыйнае жыццё, а надоі ўзрастаюць практычна з першых дзён.

– Такая тэхналогія да ўсяго дазваляе выкарыстоўваць зямлю інтэнсіўна, а гэтага патрабуе сучасная агракультура, – дапаўняе яе галоўны аграном Андрэй Альхімёнак. – Адразу пасля ўкосу на полі можна сеяць кукурузу. Насенне жыта і свірэпіцы недарагое, і гэта ранняя кармавая база не б’е па кішэні гаспадаркі.

У сельгаспрадпрыемствах раёна пад азімыя збожжавыя культуры адведзена 12 200 гектараў. Самы вялікі клін у ААТ “Таргуны” – 3500 гектараў. Пасля далучэння “Замастачанскага” значна павялічыліся плошчы ў ААТ “Бягомльскае”: сёлета там плануюць пасеяць азімыя на 2600 гектарах. Па стане на 15 верасня пад сяўбу ўзарана 55,7 працэнта плошчаў (найбольш у ААТ “Барсучанка” – 86,4 працэнта). Сяўба праведзена на 3244 гектарах, што складае 26,6 працэнта ад запланаванага. Вышэйшыя за раённы паказчыкі зноў-такі ў “Барсучанцы” – 41,2 працэнта, а таксама ў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” (33,5 працэнта).

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *