Торжественное мероприятие, посвящённое 105-летию ВЛКСМ, прошло в Докшицком районе

img_8731

29 кастрычніка 105-годдзе з дня ўтварэння адзначае самая масавая грамадска-палітычная арганізацыя савецкай моладзі – Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі. Больш за 200 мільёнаў юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў прайшлі ў яго радах школу грамадзянскага станаўлення, мужнасці і гераізму, школу жыцця. Разам з нараджэннем камсамола святкуецца яшчэ адзін юбілей – 60-годдзе стварэння Беларускіх студэнцкіх атрадаў.

Напярэдадні юбілеяў у раёне адбыўся шэраг мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх сталі ветэраны-камсамольцы і прадстаўнікі сучаснай моладзевай арганізацыі, якую лічаць пераемніцай УЛКСМ, – Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Гэта ўрокі мужнасці, дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы. У Крулеўшчыне мясцовымі школьнікамі, ветэранамі, а таксама прадстаўнікамі розных грамадскіх арганізацый была закладзена “Алея пакаленняў”.

У чацвер у ККЗ “Іскра” ўсіх яшчэ раз сабрала святочнае мерапрыемства.

img_8561 img_8659 img_8702

Ганаровымі ўдзельнікамі ўрачыстасці сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, якая ў свой час з’яўлялася першым сакратаром райкама Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

На пачатку вядучыя прыгадалі імёны лідараў камсамольскага руху, якія ў розныя гады кіравалі моладзевай арганізацыяй раёна. Гэта Уладзімір Цацоха, Вячаслаў Русаковіч, Вольга Махонь, Анатоль Салаўёў, Людміла Акунявец, Вацлаў Зялёнка, Юрый Жылінскі, Раман Пухальскі, Аляксандр Каралевіч, Віктар Малаш. Шчырымі апладысментамі прысутныя віталі ветэранаў.

– Прыемна бачыць у зале прадстаўнікоў розных пакаленняў, – у прывітальным слове сказала Валянціна Рандарэвіч. – У кожнага з былых камсамольцаў усплываюць у памяці прыемныя ўспаміны – працоўныя дэсанты, сходы, вечары, цікавыя культурныя мерапрыемствы, турыстычныя злёты і, канечне, студатрады. З падзякай прыгадваюцца лідары, якія бескарысна дапамагалі, падказвалі, вучылі. Не толькі вялі за сабой, але і прапускалі наперад. Асабіста для мяне і многіх маіх камсамольскіх сяброў такім настаўнікам стала Вольга Генадзьеўна Махонь. Хочацца звярнуцца да сучаснай моладзі з заклікам не чакаць, што вам нешта дадуць. Вучыцеся аддаваць – і тады вы станеце намнога багацейшымі, у першую чаргу, духоўна.

img_8711 img_8714 img_8720 img_8721 img_8723

Ва ўрачыстай абстаноўцы Валянціна Юр’еўна ўручыла моладзевыя білеты новым членам БРСМ: сямі вучням з дзвюх гарадскіх і Сітцаўскай СШ, а таксама шасці работнікам Докшыцкага РЭС.

Падчас урачыстасці былі падведзены вынікі Трэцяга працоўнага семестра. Сёлета ў раёне дзейнічала шэсць студэнцкіх атрадаў. Усе яны былі адзначаны дыпломамі і падарункамі, якія ўручыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Яўгенія Шаура. За шматгадовы ўклад у развіццё студатрадаўскага руху падзяку атрымала камандзір сэрвіснага атрада “Моладзь” Вольга Карніловіч, якая на працягу дзесяці гадоў з’яўляецца начальнікам дзіцячага аздараўленчага лагера “Бярозка”.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас устаноў і арганізацый раёна, якія арганізоўваюць працоўныя месцы для студатрадаўцаў. За актыўную падтрымку дзяржаўнай моладзевай палітыкі, адзін з прыярытэтных кірункаў якой якраз студатрадаўскі рух, падзякавала са сцэны Аксана Палачаніна і ўручыла падзякі Докшыцкага раённага штаба студэнцкіх атрадаў ГА “БРСМ” дырэктару раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Святлане Януковіч, дырэктару ААТ “Барсучанка” Сяргею Маскалёнку, дырэктару Бягомльскага лясгаса Аляксандру Давідовічу, намесніку дырэктара КУП “Докшыцкі” Святлане Плыгаўка. Дарэчы, дзякуючы гэтаму прадпрыемству была набыта новая форма. Школы раёна атрымалі ад РК ГА “БРСМ” салодкія пачастункі.

img_8731 img_8733 img_8740 img_8745 img_8749

Усё мерапрыемства суправаджалася выступленнямі юных артыстаў Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама Бягомльскай СШ.

img_8515Ларыса Кандратовіч, старшыня раённага савета ветэранаў:

– Называцца камсамольцам – гэта быў вялікі гонар. Трапіць у рады арганізацыі было не так і проста. Прымалі ў камсамольцы толькі самых актыўных, пазітыўных, ініцыятыўных. Кандыдатуры абмяркоўваліся на камсамольскіх сходах, пасля чаго маладых людзей з рэкамендацыямі адпраўлялі на бюро райкама. Прайсці субяседаванне парою перашкаджала павышанае пачуццё адказнасці. А якія цікавыя мерапрыемствы ладзіліся арганізацыяй! Тэматычныя вечары і дыскатэкі, суботнікі. Заўсёды з песнямі, з добрым настроем. Запомніліся вечары, на якіх дружна абмяркоўваліся прачытаныя кнігі ці прагледжаныя фільмы. Напэўна, у кожнага камсамольца настольнай кнігай быў раман Мікалая Астроўскага “Як гартавалася сталь”. Кожны хацеў быць падобным на галоўнага героя Паўла Карчагіна. Вельмі насычанымі былі студэнцкія гады. Пасля заканчэння інстытута я ўзначальвала камсамольскую арганізацыю ПМК-52. На ўсіх камсамольскіх сходах выконвала ганаровы абавязак – суправаджала вынас сцяга. Сучаснай моладзі хочацца пажадаць быць ініцыятыўнымі, адважнымі. Вучыцеся, стварайце, смела ідзіце да вызначанай мэты.

 

img_8660Уладзімір Цацоха, другі сакратар Докшыцкага, першы сакратар Верхнядзвінскага райкамаў партыі, загадчык арганізацыйна-партыйнага аддзела Віцебскага абкама КПБ, першы намеснік старшыні выканкама абласнога Савета народных дэпутатаў, намеснік старшыні аблвыканкама:

– Камсамол – гэта самая магутная грамадская арганізацыя ў Савецкім Саюзе. Яна аб’яднала практычна ўсю навучальную моладзь. Уступіў у камсамол у 1949 годзе, вучыўся тады ў сёмым класе. У 1951 годзе бацькоў-настаўнікаў перавялі ў Докшыцкую школу, у якую пасля заканчэння інстытута фізічнай культуры прыйшоў працаваць і я. Актыўна ўдзельнічаў не толькі ў спартыўных, але і ў розных іншых мерапрыемствах. Такая ініцыятыўнасць была адзначана абраннем сакратаром настаўніцкай камсамольскай арганізацыі, а праз два гады – першым сакратаром райкама камсамола. Моладзевая арганізацыя ўдзельнічала амаль ва ўсіх мерапрыемствах раёна і не толькі. Докшыцкія камсамольцы дапамагалі ў будаўніцтве Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода і Лукомльскай ГРЭС, працавалі на цаліне. Значнае дасягненне Докшыцкай раённай камсамольскай арганізацыі – заваяваны ўсесаюзны чырвоны сцяг. Моладзі хочацца пажадаць натхнення і мэтанакіраванасці. Без гэтага немагчымы поспех. Вельмі важна ведаць свае карані, гісторыю свайго роду: з гісторыі сям’і пачынаецца гісторыя радзімы, дзяржавы.

img_8991Вольга Махонь, пачынала старэйшай піянерважатай Асаўской сярэдняй школы, выдатнік асветы Беларусі, 30 гадоў працавала намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце:
– Пра камсамол можна ўспамінаць шмат і доўга распавядаць. Скажу адно: камсамольскае юнацтва для многіх з нас – самая шчаслівая пара жыцця. Камсамол – гэта маладосць, час зносін, завязвання дружбы. Гэта школа, якая дапамагала нам стаць годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы. Колькі цікавых мерапрыемстваў ініцыявалі нашы школьныя актывісты! Пастаянна ўдзельнічалі ў аглядах мастацкай самадзейнасці. Дагэтуль памятаю, колькі было гонару за школьны танцавальны калектыў, які на абласным конкурсе быў адзначаны як лепшы. Прыемна, што многія традыцыі нашай школы падтрымліваюцца і зараз. Напрыклад, шэсце выпускнікоў па горадзе.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

img_8770 img_8890 img_8889 img_8888 img_8878 img_8877 img_8871 img_8864 img_8833 img_8815 img_8813 img_8798 img_8784img_8891 img_8995 img_8993 img_8981 img_8977 img_8965 img_8959 img_8953 img_8949 img_8947 img_8923 img_8920 img_8915 img_8912 img_8907 img_8904

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *