Главный инженер ГП «АгроСитцы» стал лучшим по профессии

Генадзь Гаранін (злева) абмяркоўвае пытанні рамонту з механізатарам Міхаілам Валковічам.

Генадзь Гаранін (злева) абмяркоўвае пытанні рамонту з механізатарам Міхаілам Латковічам.

І швец, і жнец… Вядомае ўсім выслоўе як мага лепш характарызуе дзейнасць галоўнага інжынера ДП “АграСітцы” Генадзя Гараніна. Гэты нешматслоўны, сціплы чалавек, калі так можна выказацца, цягне на сабе каласальную колькасць абавязкаў з-за недахопу кадраў у гаспадарцы. На сённяшні дзень ён і галоўны інжынер, і загадчык майстэрні, і загадчык машыннага двара, і, як сам жартуе, амаль што інжынер-энергетык і напалову аграном. Тут ужо пра рабочы дзень гаварыць не прыходзіцца – у гарачую пару (а такая ў сельгаспрадпрыемствах, за выключэннем зімы, цэлы год) гэта літаральна рабочыя суткі. Тым не менш ніводнага слова скаргі на цяжкасці ад Генадзя Вікенцьевіча пачуць не давялося. Ён чалавек справы: трэба – значыць трэба, хто, калі не я?

Пра сябе Генадзь Гаранін распавядае стрымана. У Сітцах нарадзіўся, вырас, ім прысвяціў сваё працоўнае жыццё. У гаспадарку прыйшоў працаваць пасля заканчэння БАТУ інжынерам-механікам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка. У свой час узначальваў пярвічную арганізацыю ГА “БРСМ”. Галоўным інжынерам стаў у 2019 годзе, змяніўшы “на пасту” Паўла Януковіча.

З агеньчыкамі ў вачах Генадзь Вікенцьевіч гаворыць пра абнаўленне машынна-трактарнага парка – сёлета атрымалі два новыя камбайны, на чарзе яшчэ паступленне тэхнікі, а вось пра асабістыя ўзнагароды за добрасумленную працу – як бы мелькам: “ды ёсць сякія-такія”. Аднак яны сапраўды ёсць і заслужаны па праве, а сёлетняя іх папоўніць: Падзяка раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў за забеспячэнне стопрацэнтнай гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі ў перыяд напружаных палявых работ. Падаецца, гэта ўзнагарода характарызуе прафесіяналізм і адданасць справе Генадзя Гараніна лепш за ўсе словы.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *