277-я стрелковая дивизия принимала участие в освобождении Докшиччины от немецко-фашистских захватчиков

У гонар вызваліцеляў Докшыччыны ў раённым цэнтры ўстаноўлены помнік. На ім надпіс-прысвячэнне: “2 ліпеня 1944 г. часцямі 277-й стралковай дывізіі пры актыўнай дапамозе партызан брыгад “Жалязняк”, ім. ЦК КПБ, ім. Леніна, ім. Ракасоўскага вызвалены г. Докшыцы і раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. У Бягомлі ў памяць вызвалення 1944 г. устаноўлена стэла.

У гонар вызваліцеляў Докшыччыны ў раённым цэнтры ўстаноўлены помнік. На ім надпіс-прысвячэнне: “2 ліпеня 1944 г. часцямі 277-й стралковай дывізіі пры актыўнай дапамозе партызан брыгад “Жалязняк”, ім. ЦК КПБ, ім. Леніна, ім. Ракасоўскага вызвалены г. Докшыцы і раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. У Бягомлі ў памяць вызвалення 1944 г. устаноўлена стэла.

muzejСярод экспанатаў Бягомльскага музея народнай славы – гільза з зямлёй з Мамаева кургана. Яна знаходзіцца тут невыпадкова: з валгаградскай зямлі, дзе адбылася грандыёзная Сталінградская бітва, пачынаўся баявы шлях 277-й стралковай Рослаўльскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі, якая разам з іншымі злучэннямі Чырвонай Арміі і партызанамі прымала ўдзел у вызваленні Докшыччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А перадалі гільзу ветэраны 277-й дывізіі падчас адкрыцця цэнтральнага манумента “Праклён фашызму” на мемарыяльным комплексе “Шунеўка” 3 ліпеня 1983 года. На ўрачыстасць прыехала тады каля 400 вызваліцеляў. Сёння пройдзем дарогамі гэтага слаўнага воінскага злучэння.

У Бягомльскім музеі народнай славы захоўваюцца асабістыя рэчы камандзіра Гладышава. Гільза з зямлёй з Мамаева кургана.

У Бягомльскім музеі народнай славы захоўваюцца асабістыя рэчы камандзіра Гладышава.
Гільза з зямлёй з Мамаева кургана.

Паклікала Радзіма-маці

Дывізія была сфарміравана 1 сакавіка 1942 года. Першае баявое хрышчэнне атрымала 12 мая ў наступальнай аперацыі пад Харкавам. У чэрвені і ліпені вяла цяжкія абарончыя баі пад Чугуевам і Купянскам Харкаўскай вобласці. Для дывізіі гэтыя баі памятныя тым, што на яе ўчастку 10 чэрвеня вораг ажыццявіў масіраваны ўдар танкавымі (дзейнічала да 150 танкаў) і механізаванымі часцямі пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі. Воіны дывізіі цаной вялікіх намаганняў стрымлівалі наступленне.

23 ліпеня пры бесперапынных атаках перавышаючых сіл дывізія закрывала адыход войскаў 38-й арміі за раку Аскол. Воіны стаялі насмерць, але загад выканалі. Яе моцна парадзелыя рады і пасля гэтага на ўсім шляху адыходу ад ракі да вялікай лукавіны Дона наносілі адчувальныя ўдары па фашыстах. Папоўніўшыся, дывізія ўдзельнічала ў Сталінградскай бітве (цяпер на месцы лютых баёў, на Мамаевым кургане, стаіць вядомы манумент “Радзіма-маці кліча!”).

З сакавіка па жнівень 1943 года вяла абарончыя і наступальныя баі ў Калужскай вобласці. Са жніўня па верасень – наступальныя баі на Рослаўльскім напрамку (па выніках вырашэння задач дывізііі і было прысвоена ганаровае найменне Рослаўльскай – па назве горада Смаленскай вобласці). Затым ішло наступленне ў напрамку Магілёва і Оршы.

На захад ад Віцебска, каля вёскі Дыманава Лёзненскага раёна, перарэзала ракаду праціўніка Віцебск – Орша. Да лета 1944-га вяла абарончыя баі.

gladyshevКамандзір Гладышаў.

У другой палове вайны 277-й дывізіяй камандаваў генерал-маёр Сцяпан Трафімавіч Гладышаў, ураджэнец Тамбоўскай губерні (1902 г.н.). У Вялікую Айчынную кіраваў некалькімі дывізіямі, 277-ю ўзначаліў у чэрвені 1943-га. Удзельнік грамадзянскай, Фінскай і Савецка-Японскай войнаў. У пасляваенны час камандаваў корпусам і быў намеснікам камандуючага арміяй. У 1955 годзе звольніўся ў запас. Жыў у Саратаве. Памёр у 1988 годзе.

Яго заслугі перад Радзімай адзначаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнам Кутузава 2-й ступені, ордэнам КНР, медалямі.

Фарсіравалі Бярэзіну

З 20 чэрвеня 1944 года дывізія ўдзельнічала ў наступальнай аперацыі пад кодавай назвай “Баграціён” па вызваленні Беларусі і Літвы.

…На досвітку 25 чэрвеня часткі дывізіі працягвалі наступленне ў заходнім кірунку. 26 чэрвеня вызвалілі Сянно, шэраг іншых населеных пунктаў. 27 чэрвеня быў поўнасцю вызвалены Віцебск.

28 чэрвеня дывізія выйшла на шашу Лепель – Бягомль і, наступаючы ўздоўж гэтай дарогі па лясістай і моцна забалочанай мясцовасці, раніцай 29 чэрвеня падышла да р. Бярэзіны ў раёне вёскі Кальнік. Першымі яе дасягнулі разведка і 2-і батальён 850-га стралковага палка. Аднак байцы былі спынены варожым агнём. Дзве гадзіны ішоў упарты бой, але спробы захапіць мост з ходу не ўдаліся.

Разведчыкі з партызанскай брыгады “Жалязняк” паведамілі, што правы бераг Бярэзіны ў гэтым месцы абараняюць буйныя сілы гітлераўцаў, якія складаюцца з двух палкоў і рэшткаў лепельскага гарнізона, а таксама часцей, якія адышлі з-пад Віцебска. Імкнучыся спыніць на мяжы ракі наступленне савецкіх войскаў, нямецкая авіяцыя бамбіла шашу і штурмавала нашы часці. Стала зразумела, што проста фарсіраваць раку паблізу моста вельмі цяжка.

Тым часам падышлі астатнія часці 277-й СД. Была пастаўлена задача актыўнымі наступальнымі дзеяннямі ўздоўж шашы Лепель – Бягомль скоўваць ворага, а 850-му палку абысці яго паўночней. Партызанскімі сцежкамі па калена ў балотнай жыжцы, несучы зброю, боепрыпасы і рыштунак, воіны 850-га палка выйшлі да Бярэзіны за два-тры кіламетры на поўнач ад шашы, на ўчастку, які лічыўся непраходным. А ўвечары, калі скончылася фарсіраванне ракі, быў нанесены раптоўны ўдар па ворагу ў фланг яго часцей, якія абаранялі мост ля Кальніка, а таксама ў тыл у напрамку Бабцаў і Бераснёўкі, дзе размяшчалася нямецкая артылерыя. Атакаваны з тылу вораг пачаў у паніцы адступаць. Ноччу праз захоплены мост пераправіліся галоўныя сілы дывізіі.

shilo-k-dЗямляк-ардэнаносец 

Жыхар вёскі Лусцічы Бягомльскага сельсавета (тады – Асаўской воласці Барысаўскага павета) Карней Данілавіч Шыла стаў байцом 854-га палка 277-й дывізіі ў ліпені 1944 года. Год нараджэння – 1902-і. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Ва ўзнагародным лісце запісана: “Стралок-чырвонаармеец Шыла ў баях за раку Вілію 28 ліпеня 1944 праявіў выключную адвагу і мужнасць. Пад кулямётна-мінамётным агнём праціўніка першы фарсіраваў раку і на супрацьлеглым беразе ўступіў у рукапашную сутычку з групай нямецкіх салдат. Знішчыў трох фашыстаў і агнявую кропку, забяспечыў плацдарм для пераправы падраздзялення”. У баях таго дня быў цяжка паранены ў правую кісць і застаўся інвалідам.

Пасля дэмабілізацыі працаваў лесніком Замастоцкага лясніцтва.

Раніцай 30 чэрвеня 277-я СД сумесна з партызанамі аднаго з атрадаў брыгады “Жалязняк” і 7-й механізаванай брыгадай, якая пераправілася праз Бярэзіну, пачалі наступленне на Бягомль. Партызанская сталіца была вызвалена, па афіцыйных дакументах, 2 ліпеня.

Рэшткі разгромленых ля Бярэзіны нямецка-фашысцкіх войскаў паспешна адыходзілі ў кірунку Докшыц. Туды ж адступалі і гітлераўскія войскі з-пад Полацка. Докшыцы непасрэдна не ўваходзілі ў паласу дзеянняў 5-й арміі, але, каб устараніць пагрозу для правага флангу і перарэзаць чыгунку Полацк – Маладзечна, 277-й дывізіі было загадана вылучыць моцны атрад для захопу Докшыц і ст. Параф’янава. Выконваў гэту задачу ўзмоцнены 850-ы полк, які, дзейнічаючы сумесна з партызанамі 1-га атрада брыгады “Жалязняк”, вызваліў Докшыцы – таксама, па афіцыйных звестках, 2 ліпеня, а затым выбіў ворага з Параф’янава.

Героі

У Мядзелі быў узяты ў палон блакіраваны партызанамі гітлераўскі гарнізон, захоплена шмат трафеяў, у тым ліку аўтамашыны.

Працягваючы наступленне, дывізія вызваліла літоўскія гарады.

У выключна кароткі тэрмін у бесперапынных баях з ворагам яна прайшла па палях і лясах Беларусі і Літвы каля 600 кіламетраў.

З пачатку 1945 года ўдзельнічала ва Усходне-Прускай аперацыі. У маі перадыслацыравалася на Далёкі Усход.

У дывізіі 9 Герояў Савецкага Саюза: А.А. Абдулін, М.П. Анісімаў, В.Я. Брагін, І.А. Гуленка, Г.А. Дуброўскі, І.Г. Кіслухін, І.П. Луеў, Д.К. Марозаў, А.П. Чумакоў.

Ветэраны дывізіі наведвалі Докшыччыну ў мірны час, каб аддаць даніну памяці таварышам, якія загінулі тут у 1944-м.

Падрыхтавала Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *