Забота о земле является основной задачей специалистов отдела землеустройства Докшицкого райисполкома

Галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алена Ючковіч, начальнік аддзела Алег Каляга і яго намеснік Дзмітрый Счасны.

Галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алена Ючковіч, начальнік аддзела Алег Каляга і яго намеснік Дзмітрый Счасны.

Сёння – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Аддзел землеўпарадкавання райвыканкама, які ўзначальвае Алег Каляга, ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель на тэрыторыі раёна. Асаблівая ўвага надаецца мэтаваму выкарыстанню і своечасоваму асваенню зямельных участкаў, навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню населеных пунктаў.

Прафесійнае свята – добрая нагода ў чарговы раз прааналізаваць сваю дзейнасць.

– Галоўныя дакументы, якія рэгулююць зямельныя адносіны, – гэта Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі і Пастанова Савета Міністраў ад 13 студзеня 2023 года № 32, – гаворыць Алег Каляга. – Жыццё не стаіць на месцы, уносіць свае карэктывы, таму і ў дакументах з’яўляюцца змяненні, дапаўненні, папраўкі.

Прадаставіць зямельны ўчастак – з такім пытаннем часцей за ўсё да нас звяртаецца насельніцтва. Напрыклад, летась былі разгледжаны 684 заявы, якія паступілі ад фізічных і юрыдычных асоб. Пад будаўніцтва і абслугоўванне аднакватэрных блакіраваных жылых дамоў было прадастаўлена 285 участкаў, у тым ліку 18 – перададзена ў прыватную ўласнасць на суму 29 262 рублі. Пад забудову новых дамоў выдзелена 19 зямельных участкаў.

У 2023 годзе работнікамі аддзела землеўпарадкавання была праведзена інвентарызацыя 8396 зямельных учаткаў у аграгарадках і ў сельскіх населеных пунктах. Выяўлена 155 выпадкаў самавольнага заняцця земляў і іх нямэтавага выкарыстання грамадзянамі. Парушальнікам накіраваны апавяшчэнні, у якіх тлумачыцца, што да першага верасня 2025 года яны павінны вырашыць гэтыя пытанні, а гэта значыць аформіць землі ў адпаведнасці з Законам.

Наш аддзел сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі праводзіць работу па зносе старых і пустых хат. Так, у мінулым годзе пасля ліквідацыі ў раёне 50 такіх пабудоў вызвалілася 15 участкаў агульнай плошчай тры гектары. Усе яны рэкультываваны і ўцягнуты ў сельгасабарот.

Адна з асноўных задач для землеўпарадкавальнікаў – навучыць цаніць і берагчы родную зямлю, правільна арганізоўваць яе прыродавыкарыстанне, каб захаваць для наступных пакаленняў.

Сёння, у дзень прафесійнага свята, віншую калег-землеўпарадкавальнікаў, а таксама ветэранаў працы. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у выбранай прафесіі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *