Жители Тумиловичского сельсовета многие вопросы решают сообща

tumilowicze_1_1502975567_b1

Не адну добрую справу на карысць сваёй вёскі зрабілі жыхары Несцераўшчыны.

– У тым ліку, добраўпарадкавалі могілкі ў Бірулях, дзе налічваецца каля тысячы пахаванняў, – паведаміла кіраўнік спраў Тумілавіцкага сельвыканкама Валянціна Наско. – А пачыналася ўсё з таго, што з ініцыятывай навесці парадак на пахаваннях выступіла былая старэйшына Тамара Іванаўна Васілевіч. Яна аб’явіла добраахвотны збор грошай на замену агароджы. Да вялікай радасці, адгукнуліся не толькі вяскоўцы. Ахвяравалі на гэту важную справу тыя, хто даўно выехаў з вёскі. З імі Тамара Іванаўна звязалася па тэлефоне, некаторых знайшла ў сацыяльных сетках.

Калі патрэбная сума назбіралася, звярнуліся да докшыцкага майстра, індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Шуткіна, які зрабіў 120 трохметровых жалезных пралётаў са слупкамі, а таксама ўваходную браму. Дагэтуль кожны чацвер у пагодлівае надвор’е вяскоўцы заўзята працавалі на могілках. З адной з клопатных і найбольш цяжкіх работ дапамаглі справіцца камунальшчыкі: яны зрэзалі аварыйныя дрэвы і высеклі хмызняк.

Там, дзе ёсць вясковыя актывісты, пытанні вырашаюцца намнога хутчэй. Тое, што могілкі ў Бірулях займелі новы выгляд, пачысцелі, заслуга Генадзя Касцюка, Валянціны Васілевіч, Мікалая Баранава і яго сужэнкі, Раісы Аніковіч, Таццяны Хілько, Веры Падбярозкінай, якая зараз з’яўляецца старэйшынай вёскі Несцераўшчына, і многіх іншых, хто не застаўся ўбаку, а дапамог добраўпарадкаваць месца пахавання продкаў.

Работа старэйшыны, актывістаў, жыхароў вёскі – гэта і ёсць прыклад сапраўднага вясковага самакіравання. Людзі збіраюцца разам, прымаюць рашэнне і агульнымі намаганнямі ўвасабляюць задуманае ў жыццё.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *