В Докшицком районе большинство пенсионеров — женщины

pensionerov-v-2021-godu-ozhidayut-chetyre-vazhnyh-novovvedeniya

З першага лютага пенсіённыя выплаты сталі больш важкімі. Гэта адбылося дзякуючы падпісанаму ў канцы мінулага года Указу Прэзідэнта. Сума ў кожным канкрэтным выпадку адрозніваецца, бо залежыць ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні пенсіі грамадзяніна. Пра тое, які ўвогуле сярэднестатыстычны партрэт пенсіянера ў нашым раёне, мы запыталі ў начальніка аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольгі Камінскай.

– Колькі чалавек на Докшыччыне з’яўляюцца пенсіянерамі?

– На ўліку ў нашым упраўленні на 1 лютага было 6813 пенсіянераў. Сярод іх жанчын – 4519, мужчын – 2294. Тыя, хто не мае неабходнага стажу для працоўнай пенсіі, атрымлівае сацыяльную. У нашым раёне гэта 191 чалавек.

Летась упраўленнем было назначана 329 пенсій, з іх у 267 выпадках – па ўзросце, у 14-ці – з улікам міжнародных дагавораў. Адмоўлена ў назначэнні з-за адсутнасці працоўнага стажу 13 грамадзянам.

– Па дагаворах з якімі краінамі атрымліваюць пенсіі жыхары раёна?

– Больш за ўсё з Латвійскай Рэспублікай – 108 выпадкаў, далей ідзе Расійскай Федэрацыя – 50 чалавек. Два чалавекі – па дагаворы з Літоўскай Рэспублікай, па адным выпадку з Азербайджанам, Эстоніяй і Чэхіяй.

– Які сярэдні памер пенсіі па раёне?

– Па стане на 1 лютага ён склаў 724,15 рубля. Рост відавочны, бо, калі параўноўваць з аналагічным перыядам летась, сярэдняя пенсія па раёне была 600,34 рубля. Калі цікава, то агульная сума налічаных пенсій склала 4 933 602,71 рубля.

– У якім выпадку робіцца пераразлік пенсіі?

– Часцей за ўсё з-за змянення стажу, заробку, адрасу пражывання, устанаўлення ці прадаўжэння групы інваліднасці, утрыманняў, а таксама пры прыёме на працу ці звальненні пенсіянераў. Усяго ў 2023 годзе было зроблена больш за тысячу пераразлікаў. Дарэчы, пра ўсе новаўвядзенні і змены заканадаўства ў дачыненні да пенсій нашы спецыялісты імкнуцца інфармаваць кадравыя службы арганізацый. Рыхтуем артыкулы ў газету, тлумачальныя пісьмы, праводзім семінары, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы ў працоўных калектывах. Калі ўзнікаюць якія дадатковыя пытанні, заўжды заклікаем звяртацца ў нашу службу па нумарах 5-97-42, 5-97-47 і 5-97-48.

Гутарыла Наталля СТАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *