Приобрести дрова по выгодной цене предлагает Докшицкий участок Глубокского ф-ла ОУП «Витебскоблтопливо»

Механізатар Докшыцкага ўчастка Юрый Міндукшоў вядзе пагрузку дроў для дастаўкі заказчыкам на прамежкавым складзе ў г. Докшыцы.

Механізатар Докшыцкага ўчастка Юрый Міндукшоў вядзе пагрузку дроў для дастаўкі заказчыкам на прамежкавым складзе ў г. Докшыцы.

Ацяпляльны сезон у самым разгары. Але нездарма нашы мудрыя продкі сцвярджалі, што запас месца не пралежыць. Паклапаціцца пра тое, каб да наступных халадоў паветка для дроў не пуставала, можна ўжо зараз. І займець пры гэтым пэўную выгаду.

Справа ў тым, што для змяншэння кошту дроў Докшыцкі ўчастак Глыбоцкага філіяла АУП “Віцебскаблпаліва” арганізоўвае ў аграгарадках і буйных населеных пунктах раёна прамежкавыя склады па іх дастаўцы. Гэта, напрыклад, у Таргунах, Вітунічах, Крулеўшчыне, Бярозках, Бярозаўцы, Валкалатах, Гарадзішчы і інш. У чым выгада для спажыўцоў паліва?

– У значным патанненні дастаўкі, – тлумачыць начальнік участка Мікалай Шульгат. – Так, калі ёсць патрэба ў хуткім выкананні заказу, то ўжо на наступны дзень пасля заяўкі дровы будуць прывезены з Параф’янава, дзе і знаходзіцца Докшыцкі ўчастак Глыбоцкага філіяла, – шчапанымі, цуркамі або пілаванымі па 2-4 метры, у асноўным гэта бяроза і сасна, у залежнасці ад запатрабавання заказчыка. Калі ж тэрміновасці ніякай няма, то мы фарміруем камплект заявак – ад 10 і больш чалавек, завозім у вышэйназваныя населеныя пункты пілаваныя дровы, утвараючы там прамежкавыя склады, і ўжо адтуль развозім домакарыстальнікам. Калі ўлічыць, што на сённяшні дзень дастаўка складае 4 рублі 57 капеек за кіламетр, можна ўявіць, якая значная эканомія атрымліваецца.

У бухгалтэрыі прадпрыемства пацвердзілі: для тых, хто мае магчымасць уласнымі сіламі пашчапаць дровы, аформіць такога роду заяўку выгадна. Мяркуйце самі: адпускная норма на домаўладанне па-ранейшаму складае 4,9 шчыльнага кубічнага метра – гэты аб’ём дроў (прычэп) каштуе зараз 43 рублі 81 капейку. Дадаём яшчэ кошт пагрузкі – 24 рублі 76 капеек. Ну а далей варта прыплюсаваць кіламетраж. Калі дровы будуць дастаўляцца, скажам, і не ў тым населеным пункце, дзе знаходзіцца склад, а ў якісьці ў акрузе, кошт прычэпа тым не менш не перавысіць 100 рублёў.

Нагадваем таксама, што на Докшыцкім участку Глыбоцкага філіяла АУП “Віцебскаблпаліва” можна заказаць торфабрыкет – да трох з паловай тон.

Больш дакладна даведацца пра ўсе паслугі і зрабіць заказ на дастаўку цвёрдага паліва можна па тэлефоне 5-47-17.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *