Какая ответственность грозит за подделку медсправки для школы, разъяснил участковый Докшицкого РОВД

YmHE-NDtOrQ

Нядаўна ў заплечніку сына знайшла падробную даведку аб вызваленні ад заняткаў у школе. Як можа быць расцэнена такое дзеянне? Наталля, агр. Таргуны.

Адказвае ўчастковы інспектар РАУС лейтэнант міліцыі Арцём Батура, які абслугоўвае адміністрацыйныя ўчасткі Тумілавіцкага і Бярэзінскага сельсаветаў:

– Часта маладыя людзі не разумеюць, якія наступствы іх могуць чакаць пасля такіх дзеянняў. Асуджэнне чалавека за такое, здавалася б, несур’ёзнае злачынства стварае прававы стан судзімасці, які заключаецца ў магчымасці прымянення да асуджанага пакарання альбо іншых мер крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з прыгаворам суда і Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Судзімасць сама па сабе, нават пагашаная ці знятая, можа прывесці да шэрагу негатыўных наступстваў у будучым. Напрыклад, для асобных катэгорый работнікаў судзімасць становіцца падставай для адмовы ў прыёме на работу. Пэўныя пытанні могуць узнікнуць і ў паўсядзённым жыцці – пры атрыманні віз, нават калі судзімасць на момант падачы дакументаў будзе пагашана.

Патлумачце сваім дзецям, што цана падману вельмі высокая, паколькі звязана з сапсаванай рэпутацыяй і зламаным лёсам.

Па іншых пытаннях, якія тычацца праваахоўнай дзейнасці, можна звяртацца да ўчастковага інспектара, у тым ліку падчас прыёму грамадзян. Ён праводзіцца кожны тыдзень па серадах (з 17 да 20 гадзін – у Докшыцах, з 10 да 13 гадзін – у сельвыканкамах) у памяшканнях пунктаў аховы правапарадку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *