В КУП «Докшицкий» готовят технику к посевной кампании

Рамонтам пасяўнога агрэгата заняты (злева направа) галоўны інжынер Дзмітрый Клімко і слесар Мікалай Козел.

Рамонтам пасяўнога агрэгата заняты (злева направа) галоўны інжынер Дзмітрый Клімко і слесар Мікалай Козел.

Месяц застаецца да пачатку праходжання тэхагляду ў сельгаспрадпрыемствах раёна і крыху больш – да пачатку вясенне-палявой кампаніі. Нават у тых гаспадарках, на мехдварах якіх з пачатку года быў зацішак, актывізавалі работы па доглядзе і рамонце неабходнай для правядзення сяўбы тэхнікі. КУП “Докшыцкі” – не выключэнне.

– На першым этапе, як і належыць, быў састаўлены план-графік рамонту сельгастэхнікі, распрацаваны мерапрыемствы па забеспячэнні бяспечных умоў працы механізатараў і слесараў, – паведаміў выконваючы абавязкі намесніка дырэктара па сельскай гаспадарцы, галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Міхалевіч. – Работы вядуцца ў планавым рэжыме. Неабходныя запчасткі паступаюць адпаведна з запатрабаваннямі. Значны недахоп, гэта ніколі не было сакрэтам, – недастатковая аснашчанасць майстэрні неабходным абсталяваннем для рамонту, што не толькі ўскладняе работу, але і замаруджвае яе тэмпы. Тым не менш агульнымі намаганнямі неяк выходзім з сітуацыі і, калі і пачынаем сеяць крыху пазней за некаторыя сельгасарганізацыі, то толькі па прычыне вільготнасці нашых палёў.

На сённяшні ж дзень, паводле слоў Мікалая Сяргеевіча, у гаспадарцы рамантуецца адзіны пасяўны агрэгат, чаму мы самі сталі сведкамі. Да ворыва можна прыступаць выкарыстоўваючы два з трох плугоў. На лінейцы гатоўнасці таксама культыватар, каменепадборшчык, адзін з двух энерганасычаных трактароў. Матор другога быў адпраўлены на маторарамонтны завод, і на наступным тыдні яго плануюць забраць і ўстанавіць. Наколькі б ні было складана, крулеўшчынскія аграрыі рук не апускаюць. Як інакш: вясна не за гарамі – час сеяць.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *