Кто сломал пролеты железобетонного ограждения на городском стадионе в Докшицах, выясняли правоохранительные органы

photo_2025-04-01_08-42-52+

У ноч з 25 на 26 сакавіка на гарадскім стадыёне былі зламаны пралёты жалезабетоннай агароджы. Хто і навошта здзейсніў такі нізкі ўчынак, зараз выясняюць праваахоўнікі і запэўніваюць, што хуліганы будуць хутка ўстаноўлены.

– Стадыён знаходзіцца на балансе ФСК “Ураджай”, – каментуе сітуацыю начальнік аддзела аховы правапа­радку і прафілактыкі Докшыцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Юрый Піменаў. – Яшчэ летась кіраўніцтву сектара па спорце і турызме райвы­канкама мы накіравалі прадпісанне аб тым, што на аб’екце неабходна пакінуць толькі адзін уваход – з боку вуліцы Спартыўнай, а ў тых месцах, дзе адсутнічаюць жалезабетонныя пралёты, устанавіць іх. І гэта не ка­прыз, а законнае патрабаванне, пра­дугледжанае да аб’ектаў, дзе правод­зяцца масавыя мерапрыемствы.

Вандалізмам абураны і работнікі ФСК “Ураджай”, якія спачатку за паза­бюджэтныя сродкі набылі агароджу, а потым устанавілі яе. Зараз раманта­ваць прыйдзецца нанова.

– Новыя пралёты разбітыя ў мес­цы, дзе раней быў праход на рынач­ную плошчу, – патлумачыў загад­чык сектара па спорце і турызме райвыканкама Віктар Гаўрыловіч. – Упэўнены, што пагром учынілі пад­леткі, бо яны частыя наведвальнікі стадыёна. Многія прыязджаюць на веласіпедах. Некаторыя ўмудраюцца патрапіць туды на матацыклах, што рабіць катэгарчына забаронена.

У хуткім часе на гарадскім стадыё­не плануецца ўстанавіць рэспублікан­скую сістэму маніторынгу грамад­скай бяспекі. Гэта тэхналогія, якая дазваляе не проста ў рэжыме рэаль­нага часу адсочваць аператыўную аб­станоўку, але і ідэнтыфікаваць асобу, транспартны сродак, разабраццца ў надзвычайнай сітуацыі.

– Самае простае – раскрыц­цё вулічных злачынстваў, – дадае Юрый Піменаў. – Камеры лёгка да­памогуць устанавіць злачынцаў. Для гэтага нават не трэба выязджа­ць на месца здарэння. Напрыклад, два гады таму з дапамогай такой сістэмы ўдалося ўстанавіць ванда­лаў, якія павыдзіралі з напольных ваз кветкі, што раслі каля будынкаў рэдакцыі і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Р.S. Пакуль артыкул рыхтаваў­ся да друку, праваахоўнікі ўста­навілі, хто нашкодзіў на стадыёне. Хуліганамі аказаліся вучань СШ № 1 г. Докшыцы і яшчэ два хлопцы – навучэнцы сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы Мінска. На просьбу міліцыі патлумачыць свой учынак вінаватыя толькі па­ціскалі плячыма. Якое пакаранне чакае іх зараз – адміністрацый­ная адказнасць у выглядзе штра­фу да 30 базавых велічынь, альбо крымінальная – арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі ад аднаго года да шасці гадоў – стане вядома пасля правядзення праверкі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *