Гала-концерт победителей смотра-конкурса «Таланты Докшиччины» прошел с аншлагом

IMG_4727

Увечары 9 мая святочныя мерапрыемствы  працягнуліся ў ККЗ “Іскра”. У фае кінаканцэртнай залы былі прадстаўлены інсталяваныя пляцоўкі “Тэрыторыя памяці”, аформленыя арганізацыямі раёна.

Докшыцкая ЦРБ прапанавала пазнаёміцца з асабістай калекцыяй вартаўніка ўстановы Віктара Іванова. Са шматлікіх рэчаў, якія былі ва ўжытку ў савецкія часы, найбольшую цікавасць выклікалі біяграфічныя звестка землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія беражліва захоўвае Віктар Аляксандравіч. А яшчэ можна было паслухаць ваенныя песні на патэфоне. Дзеці ж у захапленні разглядалі медалі і значкі, якіх таксама хапае ў калекцыі дакшычаніна.

IMG_4546 IMG_4583

У “Партызанскі лагер” запрашаў калектыў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Кранальнымі былі выступленні работнікаў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і іх інсталяцыя мемарыяльнага комплекса “Шунеўка”.

“Покойся, Шуневка. Никто не позабыт:
Мы помним каждого. Ничто не позабыто,” – пранікнёна чытала верш А. Шэмета Таццяна Галавач разам з маленькай Анечкай Леснічэнка.

IMG_4566 IMG_4559 IMG_4552

Яшчэ адно хвалюючае выступленне чакала гледачоў каля медсанчасці, аформленай Докшыцкім хлебазаводам. Эмацыянальным і да слёз кранальным было выступленне Ірыны Сакаловай, якая праз сябе прапусціла кожны радок верша А. Воранава пра подзвіг медсястры.

IMG_4596 photo_2025-05-12_09-27-45

На пляцоўцы, аформленай аддзелам па адукацыі райвыканкама, весела сустракалі Вялікую Перамогу, разам з гледачамі спявалі пад баян “Кацюшу”.

photo_2025-05-12_09-26-06 photo_2025-05-12_09-27-45

Гісторыю стварэння ў Докшыцкім раёне першай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі расказаў раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

IMG_4549

Таленты Докшыччыны

З аншлагам адбыўся гала-канцэрт пераможцаў агляду-конкурсу “Таленты Докшыччыны”. У гэтым годзе ў ім удзельнічалі 20 арганізацый раёна. Калектыву кожнай з іх аб’яўлены падзякі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. У пачатку мерапрыемства ўзнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

IMG_4637

Сёлетнім уладальнікам Гран-пры стаў калектыў СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч.

Лепшая тэматычная праграма
1-е месца – Крулеўшчынская СШ імя
І.П. Ціткова;
2-е месца – філіял “Докшыцыводаканал”;
3-е месца – СШ 1 г. Докшыцы.

Лепшы харавы калектыў
1-е месца – філіял “Докшыцыводаканал”;
2-е месца – СШ № 1 г. Докшыцы.

Лепшыя вакальныя групы, дуэты, трыа
1-е месца – Крулеўшчынская СШ імя І.П. Ціткова;
2-е месца – ТЦСАН і раённы Цэнтр дзяцей і моладзі;
3-е месца – вакальная група “Дзве ракі” Докшыцкага РГЗ, а таксама калектывы Докшыцкай ЦРБ і Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Лепшы танцавальны калектыў
1-е месца – філіял “Докшыцыводаканал”;
2-е месца – СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч;
3-е месца – Бягомльскі дзіцячы сад і Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат.

Лепшая тэатральная група
Пераможца – калектыў Параф’янаўскай СШ;
2-е месца – СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч.

Лепшы саліст
Пераможца – Ірына Грахоўская (філіял ДРБУ-180);
2-е месца – Вікторыя Піменава (Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат) і Дзмітрый Пятровіч (філіял “Докшыцыводаканал”);
3-е месца – Алена Паляніна (СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч) і Наталля Стрыжонак (СШ № 1 г. Докшыцы).

Лепшы аўтар-выканаўца
Наталля Парцянка (СШ №1 г. Докшыцы).

Лепшы чытальнік
Пераможцы – Вольга Шынкевіч (Докшыцкі РГЗ) і Ала Юркова (філіял аблспажыўтаварыства);
2-е месца – Алеся Палякова (Крулеўшчынская СШ імя І.П. Ціткова);
3-е месца – Кацярына Ганчарова (Бягомльская СШ імя С.С. Манковіча).

Дэбют – адкрыццё года
Алена Ламановіч (сектар спорту і турызму райвыканкама), Аляксандр Роўба і Алена Варанкевіч (філіял аблспажыўтаварыства).

Кіраўнік – творчая асоба
Дырэктар завода “Ветразь” Павел Жукавец, дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Януковіч, дырэктар Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Уладзімір Піскуновіч.

Дыпломамі за прафесійнае майстэрства, высокі ўзровень выканальніцтва, актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна ўзнагароджаны Алеся Палякова (Крулеўшчынская СШ імя І.П. Ціткова), Аляксандр Яцына (Докшыцкі РГЗ) і Святлана Аўрэйцэвіч (ААТ “Таргуны”).

Святочную праграму завяршыла традыцыйная акцыя “Спяём песню “Дзень Перамогі” разам!” Салісту народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп” Докшыцкага ГЦК падпявалі народны хор ветэранаў працы “Залатыя гады”, а таксама прадстаўнікі шматлікіх працоўных калектываў раёна.

А неба над горадам расквеціў яркі салют.

IMG_4601 IMG_4708 IMG_4686 IMG_4665 IMG_4658 IMG_4641 IMG_4633 IMG_4622

IMG_4716 IMG_4755 IMG_4748 IMG_4746 IMG_4740 IMG_4738 IMG_4737 IMG_4734 IMG_4730 IMG_4727 IMG_4725 IMG_4724

IMG_4759 IMG_4813 IMG_4805 IMG_4803 IMG_4797 IMG_4791 IMG_4774 IMG_4768 IMG_4767

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *