Супермаркет «Маяк» открылся в городе Докшицы

 

IMG_3782

У Докшыцах на плошчы Палявога гасцінна расчыніў свае дзверы доўгачаканы для жыхароў райцэнтра супермаркет “Маяк”.

Дыскаунтар размясціўся на першым паверсе будынка былога ўнівермага. Для зручнасці пакупнікоў – прасторная гандлёвая зала, а побач з аб’ектам – камфортная аўтастаянка. Праехаць міма немагчыма: яшчэ здалёк увагу прыцягвае чырвоная вывеска на ярка-жоўтым фоне.

IMG_3803

У краме прапануюцца тысячы тавараў па прымальных цэнах. Унутры прадстаўлены вітрыны з малочнай, мясной і рыбнай прадукцыяй. Тут жа абуладкаваны паліцы з крупамі, макаронай, напіткамі, цукеркамі, печывам і іншай смакатой. На бачным месцы – фрукты, гародніна і зеляніна. Адзін з папулярных куточкаў у краме, які ўжо паспелі аблюбаваць дзеці, – той, дзе прадаюцца сушы, шаурма з соусам барбекю, сытныя хот-догі, бургеры, бульба-фры, сэндвічы і піцы.

Што тычыцца тавараў прымысловай групы, то ад іх колькасці разбягаліся вочы. Шырокі выбар бытавой хіміі, касметычных сродкаў, кухоннага і садовага інвентару, цацак і шмат чаго іншага.

Першых наведвальнікаў гандлёвага аб’екта чакалі сюрпрызы: дэгустацыі каўбасных і хлеба-булачных вырабаў. А тыя, хто набыў тавары на суму 30 рублёў у чэку, маглі паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і атрымаць падарункі.

Увазе пакупнікоў былі прадстаўлены і новыя акцыённыя буклеты, змест якіх заклікаў з 23 чэрвеня па 6 ліпеня набыць некаторыя тавары па прывабных цэнах. Так, свежамарожаную скумбрыю на час правядзення акцыі можна купіць па 8,99 рубля за кілаграм. Сыр сулугуні такой жа вагі каштуе 16,99 рубля. Кавы (230 грамаў) аднаго з папулярных брэндаў прапануецца па цане 10,99 рубля.

Прадстаўнікі сеткавай кампаніі запрашаюць жыхароў раёна наведаць краму “Маяк”, пры гэтым зэканоміць і купіць усё патрэбнае ў адным месцы.

Крама Маяк” працуе кожны дзень з 9 да 22 гадзін без выхадных і  перапынку на абед.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

УНП 191178504.

IMG_3786 IMG_3811

photo_2025-06-26_13-14-35 photo_2025-06-26_13-14-36 photo_2025-06-26_13-14-49 photo_2025-06-26_13-14-50 photo_2025-06-26_13-14-54 photo_2025-06-26_13-14-56 photo_2025-06-26_13-17-27 (3) photo_2025-06-26_13-17-27

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *