Ярким и запоминающимся стал девятый республиканский фестиваль дружбы и искусства «Две реки» в Докшицах

IMG_8646

Рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва «Дзве ракі» і Дзень горада Докшыцы, якому споўнілася 618 гадоў, сталі самымі яскравымі падзеямі для жыхароў райцэнтра і гасцей і пакінулі незабыўныя ўражанні.

Не менш насычаным на розныя мерапрыемствы быў рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”, які прайшоў ярка, масава, па-сямейнаму.

Як Бярэзіна і Вілія нясуць свае воды па бязмежных абшарах нашай радзімы да берагоў Балтыйскага і Чорнага мораў, так і традыцыйнае фестывальнае шэсце, з якога звычайна распачынаецца святкаванне фестывалю, вірлівым патокам прайшлося па галоўных вуліцах Докшыц. Яркімі колерамі расквецілі ўрачыстасць творчыя калектывы з розных куткоў краіны. Пад гукі барабанаў шэсце рушыла на бераг гарадскога возера.

IMG_8421 IMG_8423 IMG_8504

Каля сімвалічнай лебядзінай аркі пажаданні кахання і сямейнага дабрабыту гучалі ў адрас маладажонаў Пятра і Вікторыі Таляронкаў, які ў гэтыя дні злучылі свае сэрцы.

Ля берага возера забаў было на любы густ. Дзіцячыя атракцыёны, вулічныя кавярні з пахам смажаніны і салодкага папкорня, рамесныя рады… У парку Заазёрны цікавасць выклікала выстава эмблем Года добраўпарадкавання, якія з рознага матэрыялу зрабілі майстры арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Унікальныя пляцоўкі для жыхароў і гасцей горада падрыхтавалі выратавальнікі. Сапраўдны фурор выклікала “Бяспечнае караоке”: ад жадаючых праспяваць хіт бяспекі не было адбою. Але, бадай што, самымі запамінальнымі сталі паказальныя выступленні работнікаў МНС. Яны прадэманстравалі сілы і магчымасці вадалазна-выратавальнай службы і авіяцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі рэспубліканскага атрада спецназначэння “Зубр” фантастычна выканалі штурмавое дэсанціраванне з верталёта МІ-8 з дапамогай альпінісцкай амуніцыі. Таксама байцы прадэманстравалі ўменне кіравання флайбордам, вышыня над паверхняй вады якога складае 12 метраў. Удзельнікам фестывалю паказалі і снегабалотаход-амфібію “Шэрп”, які выкарыстоўваецца для пошуку людзей у балоцістай мясцовасці. Карацей, было на што паглядзець і чаму падзівіцца!

IMG_7506 IMG_7578 IMG_8736 IMG_8737 IMG_8739

Ва ўсіх фарбах, з эмоцыямі фестываль малявалі ўдзельнікі адкрытага пленэру мастакоў “Вілійскія замалёўкі”.

Святочную праграму на сцэне летняга амфітэатра адкрыў гімн фестывалю ў выкананні арт-групы “Карат”. Затым перад прысутнымі выступіла саветнік Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Ірына Карповіч і пажадала ўсім выдатнага настрою:

– Культура і сяброўства – гэта народная дыпламатыя, якая збліжае краіны, людзей, і мы пастараемся сёння зрабіць гэты свет лепшым і шчаслівейшым. У добры шлях, фестываль, – сказала Ірына Уладзіміраўна.

Прывітальны адрас ад імя першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Шляхціна зачытала кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Пачабут.

Духмяны каравай на спецыяльна вышываным да фестывалю ручніку атрымалі ўсе творчыя калектывы, што прыехалі на свята.

IMG_8585 IMG_8598

Шматлікім на выканаўцаў стаў сёлета конкурс вакалістаў “Бярэзінскія напевы”, у якім прынялі ўдзел больш за дваццаць канкурсантаў. За актыўны ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі сяброўства і мастацтва “Дзве ракі” дыпломы і памятныя падарункі калектывам уручыў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

Дзённая праграма “Віват, фестываль!” завяршылася частаваннем Караваем адзінства. Такі падарунак паднеслі жыхары сельсаветаў. З розных куткоў Докшыцкага краю 12 караваяў злучыліся ў адзін вялікі і напоўнілі яго любоўю і разнастайнасцю густаў.

Вячэрняя праграма пачалася з ушанавання ўдзельнікаў фестывальных конкурсаў. Узнагароды ўручыла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанет, якая падарыла гледачам некалькі музычных кампазіцый. Працягам канцэрта стала выступленне арт-групы “Беларусы”. Завяршылася свята рэтрадыскатэкай ад Душэўнага радыё “Танцпляцоўка” з DJ Дзмітрыем Санковічам.

IMG_9310 IMG_9378 IMG_9472

Бывай, фестываль-2025!
Чакаем юбілейны, дзясяты, фестываль-2026!

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА,
Яўгеніі МАЛЕВІЧ і Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

IMG_8428 IMG_8433 IMG_8447 IMG_8462 IMG_8467 IMG_8475 IMG_8512 IMG_8538 IMG_8542 IMG_8573

IMG_8613 IMG_8685 IMG_8676 IMG_8669 IMG_8667 IMG_8659 IMG_8644 IMG_8636 IMG_8627 IMG_8621 IMG_8619

IMG_8689 IMG_8755 IMG_8753 IMG_8749 IMG_8744 IMG_8743 IMG_8740 IMG_8729 IMG_8716 IMG_8710

IMG_8757 IMG_8793 IMG_8790 IMG_8786 IMG_8781 IMG_8779 IMG_8768 IMG_8764 IMG_8763

IMG_8796 IMG_8804 IMG_8800 IMG_8798

IMG_8807 IMG_8851 IMG_8848 IMG_8845 IMG_8834 IMG_8828 IMG_8823 IMG_8811 IMG_8809

IMG_8860 IMG_8956 IMG_8941 IMG_8934 IMG_8919 IMG_8908 IMG_8891 IMG_8888 IMG_8864 IMG_8861

 IMG_8986 IMG_9022 IMG_9000IMG_9023photo_2025-08-11_11-43-01photo_2025-08-11_11-38-58IMG_9310IMG_9303IMG_9297IMG_9065IMG_9043IMG_9036

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *