Докшичане участвовали в Минском полумарафоне

2

У нядзелю ў сталіцы адбыўся самы масавы забег года – юбілейны дзясяты Мінскі паўмарафон. Штогод у спаборніцтве ўдзельнічаюць і нашы землякі.

Упершыню ў гэтым годзе паўмарафонцам стала старшыня Моладзевай палаты пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў, член Моладзевага савета пры Савеце Рэспублікі Ганна Савіцкая.

– Нам прапанавалі паўдзельнічаць ад Моладзевага савета, і я пагадзілася, – гаворыць Ганна. – Бегла дыстанцыю ў пяць кіламетраў. Цікавае адчуванне бегчы пасярод вуліцы ў цэнтры Мінска. Шмат людзей падтрымліваюць на працягу ўсёй трасы – падбадзёрваюць крычалкамі, музыканты іграюць, спяваюць. А таму бегчы весела і лёгка. Да таго ж хацелася паспрабаваць свае магчымасці.

– Даўно марыла паспрабаваць свае сілы ў паўмарафоне, – падзялілася ўражаннямі студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта БДУ Віялета Будзько. – Бег люблю з дзяцінства. Заўсёды з заміраннем глядзела трансляцыі гэтага мерапрыемства, а сёлета нарэшце стала яго ўдзельніцай. І гэта было неверагодна! Атмасфера – цудоўная! Дзясяткі тысяч бегуноў, падтрымка гледачоў, музыка – усё стварала адчуванне спартыўнага свята. Перасячэнне фінішнай лініі стала сапраўдным шчасцем, асабліва было прыемна атрымаць медаль. Рада, што гэта падзея была ў маім жыцці, ужо чакаю наступны забег.

У сёлетнім паўмарафоне з усёй сям’ёй удзельнічаў наш зямляк, начальнік Інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Камянецкі. Кожны год дыстанцыю ў некалькі кіламетраў пераадольвае Яўген Майсіевіч. Магчыма, кагосьці з жыхароў раёна не пералічылі ў спісе паўмарафонцаў. Запрашаем падзяліцца сваімі ўражаннямі або фотаздымкамі ў групах раёнкі ў сацыяльных сетках. Ваш прыклад стане для кагосьці стымулам у дасягненні сваёй мэты.

Усяго ў юбілейным паўмарафоне бегла больш за 25 тысяч чалавек з 15 краін.

***

Традыцыйны раённы лёгкаатлетычны крос адбудзецца ў бліжэйшыя выхадныя – у суботу,
13 верасня.

Спаборніцтва прымеркавана да Дня народнага адзінства.

Месца правядзення забегу – “Сцежка здароўя”, абуладкаваная на месцы былога аўтадрома.

Пачатак мерапрыемства
ў 10 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *