Докшицкий район газоснабжения не останавливается в своем развитии

IMG_5334

Докшыцкі раён газазабеспячэння не спыняецца ў сваім развіцці.

На сённяшні дзень у нашым раёне каля 10,5 тысячы спажыўцоў забяспечваецца прыродным і звадкаваным газам. Адзін з самых важных паказчыкаў работы РГЗ гэтага года, як і многіх папярэдніх, – безаварыйнасць. За гэтым стаіць штодзённая карпатлівая праца згуртаванага калектыву газавікоў.

– Пад скаардынаваным кіраўніцтвам галоўнага інжынера Ільі Гмырака свае задачы высокапрафесійна выконваюць майстры Іван Майсяёнак, Аляксей Медзвядзькоў, Вольга Стадольнік, інжынер Анжаліка Скварцова, – адзначае начальнік РГЗ Васіль Яленскі. – З бездакорнай граматнасцю выконвае службовыя абавязкі вядучы бухгалтар Уладзіслава Харытонава і многія іншыя работнікі арганізацыі. З нагоды прафесійнага свята выказваю ім шчырую ўдзячнасць за плён.

Як расказаў Васіль Міхайлавіч, за 7 месяцаў бягучага года работнікі РГЗ замянілі 5 шафных газарэгулятарных пунктаў і больш за 200 адзінак бытавога газавага абсталявання, якое адпрацавала нарматыўны тэрмін, перавялі 9 кватэр са звадкаванага газу на прыродны. Аб’ём рэалізацыі прыроднага газу за гэты час склаў 4,2 млн метраў кубічных, звадкаванага – 157,8 тоны.

Запраектаваны тры закальцоўкі газаправодаў. Будаўніцтва найбольш буйной з іх, на газаправодзе высокага ціску Докшыцы – Крулеўшчына, будзе рэалізавана ў 2027 годзе. На тэрыторыі базы плануецца будаўніцтва аўтамыйкі.

Тэрыторыя РГЗ адметная кветнікамі і малымі архітэктурнымі формамі. Сёлета на Дні горада прадпрыемства адзначана дыпломам за добраўпарадкаванне.

Асобнай старонкай у гісторыі РГЗ варта адзначыць далучэнне ў 2007 годзе да філіяла РВУ «Докшыцырайгаз» торфавытворчасці, размешчанай у агр. Крулеўшчына.

Была праведзена маштабная работа па мадэрнізацыі, абнаўленні торфаздабыўной тэхнікі, адвядзенні і будаўніцтве новых палёў для здабычы торфу.

У 2015 годзе падчас рэарганізацыі УП «Віцебскаблгаз» быў створаны асобны філіял ВУ «Віцебскторф», у які перайшла і вытворчасць па здабычы і перапрацоўцы торфу ў агр. Крулеўшчына.

Цяпер гэта прадпрыемства высокага ўзроўню, вядомае не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі.

Ніна КРУКОВІЧ.

Фота аўтара.     

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *