В Докшицком районе пионерский фестиваль «В ритме БРПО» собрал друзей
Захватывающие игровые и арт-площадки, интересные конкурсы, громкие песни и веселые танцы, искренние поздравления и заслуженные награждения – таким запомнится школьникам района пионерский фестиваль «В ритме БРПО», который прошел в Докшицах.
Фестиваль был посвящен 35-летию Белорусской республиканской пионерской организации и 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне. В нем приняли участие главный специалист отдела по образованию райисполкома Елена Падалец, главный специалист отдела идеологической работы и по делам молодежи Татьяна Гайчук, директор районного центра детей и молодежи Светлана Янукович.
Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Брацкай магілы на плошчы імя І.С. Палявога. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Асноўнае дзейства адбылося ў парку “Заазёрны”.
Таццяна Гайчук павіншавала піянераў са святам і пажадала працягваць слынныя традыцыі арганізацыі, карысных спраў і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.
Да віншаванняў далучылася старшыня раённага савета БРПА Алена Харытонава. Яна адзначыла, што дзейнасць раённай арганізацыі накіравана на падтрымку дзіцячых і моладзевых ініцыятыў, патрыятычнае выхаванне, фарміраванне пазітыўнага іміджу БРПА.
Дзеці разам са сваімі педагогамі стварылі маляўнічую карту краіны Піянерыя, пакінуўшы на мальбертах адбіткі пальцаў рук. А колькі выдатных пажаданняў напісалі адзін аднаму і піянерскай арганізацыі! Шумна было на пляцоўках РАНС і піянерскіх дружын СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч, Глінскай і Бягомльскай школ, дзе вучні маглі пагуляць, паспаборнічаць, а таксама папоўніць уласны багаж ведаў.
Школьнікі рабілі фота і відэа, выкладвалі сторыс, аўтары самых крэатыўных з іх былі адзначаны прызамі.
Музычную атмасферу стваралі выхаванцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. На сцэне таксама выступіла каманда «Докшыцкі дэсант» СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога, пераможца раённага і абласнога этапаў гульні “Зарніца”, і каманда “Сузор’е» Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова, прызёр абласнога этапу Рэспубліканскага патрыятычнага фестывалю «Агеньчык запрашае сяброў”.
У завяршэнне праграмы піянерскія дружыны раёна былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у праектах і праграмах ГА “БРПА”.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.