54 объекта и 110 помещений с имуществом охраняют сотрудники Докшицкого районного отделения Департамента охраны

Віталій Варанковіч.

Віталій Варанковіч.

29 октября отмечают профессиональный праздник сотрудники Департамента охраны Министерства внутренних дел Республики Беларусь.

Одно из важных звеньев системы МВД Республики Беларусь — Департамент охраны. В его компетенции не только безопасность всех форм собственности, но и целый комплекс других обязанностей.

– Сфера нашай дзейнасці прыкметна пашырэла, – гаворыць начальнік раённага аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Яловік. – Галоўнай задачай для супрацоўнікаў службы з’яўляецца абарона ўсіх форм уласнасці ад супрацьпраўных замахаў, ахова аб’ектаў, жылых дамоў, кватэр грамадзян, гаражоў і іншай уласнасці. На сённяшні дзень намі ахоўваюцца 54 аб’екты і 110 памяшканняў з асабістай маёмасцю грамадзян. За 9 месяцаў бягучага года зафіксавана 384 спрацоўванні сродкаў сігналізацыі па ахоўных кватэрах, дамах і гаражах, з якіх 69 спрацоўванняў трывожнай кнопкі. Нарад выязджае на кожную спрацоўку, час прыбыцця – да сямі хвілін. Гэта наша асноўная дзейнасць, а яшчэ цесна супрацоўнічаем з раённым аддзелам унутраных спраў па спыненні і выяўленні правапарушэнняў і злачынстваў. Вядома, што за ўсімі паказчыкамі стаяць людзі, якія адказна адносяцца да сваіх абавязкаў. Штогод напярэдадні прафесійнага свята іх работа ацэньваецца і самыя адданыя ўзнагароджваюцца. Сёлета сярод заахвочаных старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартаўнічай аховы аддзялення лейтэнант міліцыі Віталій Варанковіч і інжынер групы сродкаў сістэмы аховы Вікторыя Літошка. Дарэчы, іх участкі дзейнасці як звёны аднаго ланцуга: ад зладжанай работы іх залежыць бяспека.

Віталій Варанковіч родам з Таргуноў. Гаворыць, з дзяцінства ведаў, што будзе служыць у міліцыі. І калі пасля заканчэння школы не атрымалася паступіць у Акадэмію МУС, мэтанакіравана стаў курсантам Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы.

– Шэсць месяцаў вучобы – і вось я міліцыянер ведамаснай роты Першамайскага раёна сталіцы, – успамінае Віталій Іванавіч. – У асноўным дзяжурыў у Нацыянальнай акадэміі навук. Забяспечваў кантрольна-прапускны рэжым. Асаблівасць дадзенага аб’екта была ў тым, што яго наведвала вялікая колькасць іншаземцаў. Таму міліцыянерам трэба было ведаць некалькі замежных моў – англійскую, французскую і кітайскую. У Мінску служыў чатыры гады. І ўвесь час шукаў магчымасці вярнуцца дамоў. Бацькам патрабавалася дапамога па гаспадарцы. Ды і вірлівае сталічнае жыццё – гэта не пра мяне. А таму, калі ў Докшыцкім на той час яшчэ аддзеле з’явілася вакансія, пайшоў не раздумваючы.

Спачатку Віталій Варанковіч служыў міліцыянерам-вадзіцелем. Завочна атрымаў вышэйшую адукацыю ва Універсітэце права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій. У 2023 годзе быў пераведзены на пасаду малодшага інспектара аховы спецыяльнай групы ўзвода міліцыі, а з мая гэтага года служыць старшым інспектарам групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартаўнічай аховы аддзялення. Калі ў вашых планах паставіць пад ахову кватэру, гараж ці які іншы аб’ект – вам да Віталія Іванавіча. Ён правядзе абследаванне і параіць, дзе і як лепш устанавіць тэхнічнае абсталяванне.

Ахова – гэта не толькі супрацоўнікі міліцыі. Важным складальнікам службы з’яўляецца грамадзянскі персанал. Знаёмцеся: дакшычанка Вікторыя Літошка. Дарэчы, у мінулым гэтая прыязная ўсмешлівая дзяўчына – афіцэр.

 Вікторыя Літошка.

Вікторыя Літошка.

– Насіць пагоны марыла са школы, – гаворыць Вікторыя. – Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае ўпраўленне і права”. Практыку праходзіла ў пракуратуры, а пасля чацвёртага курса – у Цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Там і прапанавалі застацца падчас пераддыпломнай практыкі. Некаторы час служыла следчым Мінскага раённага аддзела. Там сустрэла мужа. Нарадзіліся дзеці. Тады і прыйшлося выбіраць: служба ці дом. Як захавальніца сямейнага ачага, саступіла. Набылі дом у Янках. Муж – супрацоўнік Докшыцкага РАУС. Мне прапанавалі пасаду інжынера групы сродкаў і сістэм аховы ў аддзяленні Дэпартамента аховы. Дарэчы, да таго часу яна не была ўкамплектавана, таму прыйшлося пачынаць усё з нуля. Дзякуй за дапамогу электраманцёрам і асабіста Васілію Андрэевічу Калбасічу. У падпарадкаванні нашай службы шэсць электраманцёраў ахоўна-пажарнай сігналізацыі і пяць дзяжурных пульта ўпраўлення. Курыруем іх работу па мантажы і абслугоўванні сігналізацыі, вядзём тлумачальную работу сярод грамадзян па падключэнні пад ахову фізічных асоб. У маіх абавязках – граматнае афармленне інфармацыйных, аналітычных запісаў, справаздач, загадаў, пашпартоў аб’ектаў, вядзенне дагаворных спраў. Таксама аддзел адказвае за інфармацыйную бяспеку: паролі, абарону дадзеных кліентаў. Работа падабаецца. Асабліва радуе стабільны графік, які дазваляе больш часу прысвячаць сям’і. Тым больш што сёлета наш старэйшы сын – першакласнік. Лічу, што супрацоўнікі аддзялення гатовы зрабіць усё, што ад іх залежыць, каб кожны населены пункт раёна спаў спакойна, а жыхары не баяліся за свае жыццё і маёмасць.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *