Докшичанка Ольга Желткевич удостоена премии имени Героя Советского Союза З.М. Туснолобовой-Марченко

photo_2025-10-15_12-31-53 с

Высокой награды — премии имени Героя Советского Союза З.М. Туснолобовой-Марченко — удостоена в этом году дакшичанка, учитель теоретических дисциплин Докшицкой детской школы искусств имени Н. Соколовского Ольга Желткевич. Премию Ольге Анатольевне в торжественной обстановке вручил 14 октября в Витебске председатель облисполкома Александр Субботин.

Встретились с нашей героиней на следующий день, чтобы поговорить обо всем том святом и величественном, сложном и простом, несоразмерно ответственном и неизмеримо счастливом, что называется коротким словом «материнство».

Пра светаўспрыманне

З першых хвілін захацелася называць Вольгу памяншальна-ласкава – Оляй, Олечкай: яна літаральна выпраменьвае цеплыню і святло, на яе хочацца глядзець і яе хочацца слухаць. З вопыту пражытых гадоў ёсць ўпэўненасць: такую дабрыню і пазітыў нясуць у свет толькі шчаслівыя людзі. І маладая жанчына пацвердзіла гэту выснову з агеньчыкам у вачах:
– Так, я вельмі шчаслівая! У жыцці столькі радасцей, а мая вялізная сям’я для мяне такая падтрымка, такі генератар сілы і энергіі, што мяне проста распірае ад любові да родных людзей, жадання жыць напоўніцу, займацца самымі рознымі справамі, што прыносяць задавальненне. Два мае сыночкі – гэта два мае крылы. З іх нараджэннем, калі гаварыць вобразна, сасуд маёй душы напоўніўся любоўю да краёў. А што можа быць больш цудоўным?

Пра сям’ю і дзяцей

Першым у сям’і Алега і Вольгі нарадзіўся доўгачаканы Вадзім – яму зараз шэсць. А праз два гады – незапланаваны Андрэйка, якому радаваліся не менш. Рэдкае захворванне ў Вадзіма ўрачы дыягнаставалі ў тры з паловай гады. Дыягназ маладыя бацькі не прынялі як прыгавор, не сталі мучыць сябе пытаннямі без адказу “за што?” і “чаму менавіта мы?” – проста, гаворыць Оля, усвядомілі той факт, што спатрэбіцца больш сіл і сродкаў, каб іх старэйшы сын рос і развіваўся ў найбольшай меры адпаведна свайму ўзросту. Яны дабіліся гэтага і працягваюць рабіць для гэтага ўсё магчымае. На наступны год хлопчык пойдзе ў першы клас агульнаадукацыйнай школы.

– Ён у нас нават не па гадах сур’ёзны, – адзначае суразмоўца. – Нават прафесію будучую ўжо выбраў: хоча стаць фермерам. Увогуле працаваць на зямлі любяць абодва нашы сыночкі. Калі едзем да бабуль з дзядулямі, прабабуль (вось якія мы багатыя на родных!), абавязкова ўдакладняюць: а працаваць там будзем? Ахвотна садзяць і выбіраюць бульбу, збіраюць яблыкі, дапамагаюць складаць дровы. Вадзім дык яшчэ і з задавальненнем праполвае градкі ці клумбы. Любімая яго цацка – трактар, з якім ён агрэгатуе плугі, бароны, прычэпы і выконвае розныя віды сельгасработ. Я часта што-небудзь пяку – дзеці шчыра мне дапамагаюць і цікавяцца працэсам.

Оля прызнаецца, што ўпор у іх сям’і робіцца менавіта на мужчынскае выхаванне. Тата – аўтарытэт, прыклад ва ўсім, дарадчык і старэйшы таварыш. Яна сама менш патрабавальная. “Быць мамай хлопчыкаў – нячыстая работа, – і ўздыхае, і смяецца адначасова. – Часта ходзім на прагулкі, дык яны даследуюць кожную лужыну, канаву, спрабуюць залезці ўсюды, куды магчыма, і так, лічу, павінна быць у іх узросце”. Сямейны адпачынак у Жалткевічаў – прагляд савецкіх кінакамедый і фільмаў-казак – ад іх малеча ў захапленні, паходы ў басейн, паездкі з татам на рыбалку, проста на прыроду. А яшчэ дзецям кожны вечар чытаюцца кнігі – ледзь не з самага іх нараджэння. І ў музычную школу яны пасля дасягнення 9-10 гадоў абавязкова пойдуць, кажа Оля. Ёсць здольнасці – нельга іх не развіваць.

Пра жыццё

Яно ў Вольгі віруе і б’е ключом. Акрамя таго, што выкладае сальфеджыа і музычную літаратуру ў ДШМ, з’яўляецца яшчэ рэгентам жаночага царкоўнага хору (заўважае, што ў барацьбе за здароўе сына вельмі ўмацаваліся з мужам у веры), а гэта падбор рэпертуару, раскладка партый, арганізацыя рэпетыцый і, вядома ж, спевы кожную нядзелю і на ўсе святы. З бласлаўлення а. Паўла Іоські і пры падтрымцы загадчыка дзіцячай раённай бібліятэкі Алены Гудзь пры нядзельнай школе храма створана група царкоўных спеваў для дзяцей – Вольга Анатольеўна займаецца з імі раз на тыдзень. У дадатак прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах і канцэртах у якасці вядучай. На іншую дзейнасць – раней спявала ў народным вакальным ансамблі “Вярба” і не толькі – ужо проста нестае часу: нельга ж абдзяляць увагай сваю сям’ю.

– Да жыцця ў мяне простыя адносіны, – гаворыць у заключэнне. – Яно даецца нам для радасці, трэба толькі бачыць яе ва ўсіх праявах.

Яшчэ Оля просіць ад яе імя падзякаваць усім, хто меў дачыненне да вылучэння яе намінантам на прэмію З. Тусналобавай-Марчанка. А ўменне быць удзячным – адно з самых высокіх праяў чалавечай душы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *