Машинист погрузчика ДРСУ-180 Александр Казаченок за день перебрасывает до 1000 тон песчано-гравийной смеси
Сегодня — День автомобилиста и дорожника
Сезон укладки асфальта у докшицких дорожников закончился в первых числах сентября. Всего в этом году заасфальтировано 38 километров дорог местного значения, и это больше доведенного показателя. Выполнены и все остальные планы. А сейчас ДРСУ—180 главным образом готовится к зиме: запасает песчано-соляную смесь, занимается ремонтом техники.
Разам з тым працягваецца рамонт дарожнага палатна, не спыняюцца работы на асфальтазаводзе і ў кар’еры “Рабінавік”.
Якраз у апошнім мы і засталі аднаго з перадавых работнікаў ДРБУ – машыніста пагрузчыка Аляксандра Казачонка.
…Адзін за адным пад’язджаюць у кар’ер МАЗы, якія хутка напаўняе пясчана-гравійнай сумессю Амкадор-352 з каўшом на 4,7 тоны. За дзень машына Казачонка перакідвае ад 600 да 1000 тон грузу, які накіроўваецца не толькі для патрэб сваёй і іншых арганізацый, а таксама жыхароў Докшыччыны, але і ў суседнія раёны.
– У канцы верасня мы прыступілі да распрацоўкі новага ўчастка кар’ера, – паказвае на фронт работ, выйшаўшы з кабіны, Аляксандр Іванавіч. – А наогул кручу абаранак на “Рабінавіку” 28-ы год, і не надакучыла. Падабаецца тэхніка, спецыфіка работы, даверлівыя адносіны ў калектыве. Прыгожыя пейзажы наўкол – праўда, не асабліва ёсць час палюбавацца: машыністу трэба быць асабліва пільным, каб не дапусціць абвалаў, не пашкодзіць транспарт. Ногі цэлы дзень танцуюць на педалях: газ – тормаз, газ – тормаз…
За час работы на прадпрыемстве машыніст атрымоўваў два новыя пагрузчыкі. Апошняму 16 гадоў, але дзякуючы стараннаму догляду жыццё тэхнікі прадаўжаецца. У рамонце Аляксандр Іванавіч таксама ас – вобразна кажучы, можа перабраць любы вузел з заплюшчанымі вачыма.
Акрамя пясчана-гравійнай сумесі, грузіць і іншыя дарожна-будаўнічыя матэрыялы: сеяны пясок, гравій, асфальт, друз. Выязджае на аб’екты, а зімой пры неабходнасці коўш змяняе на адвал і расчышчае снег.
– Выдатны спецыяліст, добрасумленны чалавек, – характарызуе Аляксандра Казачонка начальнік ДРБУ-180 Уладзімір Місачэнка. – На днях Аляксандр Іванавіч узнагароджаны знакам “Ганаровы дарожнік ІІ ступені”.
Па адукацыі машыніст Казачонак – гідрамеліяратар, мае стаж па спецыяльнасці. Але ж па-сапраўднаму душой і сэрцам прырос да дарожнай службы. Сюды з дзясятак гадоў назад уладкавалася і яго другая палавінка Ларыса Яўгеньеўна, таму прафесійнае свята для іх – сямейнае. Гэта і ў іх адрас будуць гучаць самыя шчырыя словы ўдзячнасці за ўклад у галіну, бо літаральна кожны работнік ДРБУ-180 з’яўляецца важным звяном у навядзенні парадку на нашых дарогах і вуліцах.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.


