Не растратила свой энтузиазм с выходом на пенсию Лидия Юревич, санитарка Витуничского ФАПа
Золотой возраст: опыт, желание и польза
У белорусских пенсионеров есть прекрасная возможность быть занятыми в экономике и социальной области страны. Это не только материальный стимул для людей золотого возраста, но и духовный: чувствовать, что по-прежнему несешь пользу обществу. Работа на пенсии вдохновляет на самоотдачу и радует многочисленным общением.
Как пример – кипучий энтузиазм санитарки Витуничского ФАПа Лидии Юревич, которая наводит такую чистоту в помещениях, что многие пациенты… разуваются на пороге!
У Вітуніцкім ФАПе Лідзія Васільеўна працуе ўсяго другі год. І толькі на паўстаўкі, прыязджае на работу з Бярозак, дабіраецца на аўтобусе і спадарожным транспарце.
– За гэты час палюбіла мясцовых людзей – ветлівых, адкрытых. З некаторымі нават шчыра пасябравала. Падтрымліваю іх, як і фельчар, ласкавым словам. Апошняе б аддала, каб толькі людзі хутчэй выздараўлівалі.
Яна ведае, пра што гаворыць. Калі ў дзяцінстве моцна захварэла пасля траўмы яе дачушка Юлечка, думала, сэрца не вытрымае такога цяжару. Колькі праплаканых напралёт начэй! Колькі пахаваных надзей! З пятага класа і да выпускнога вечара Юля правяла свае школьныя гады ў санаторыях. І, слава богу, урэшце пачала хадзіць! Намаганнямі ўрачоў і матчынымі малітвамі.
З нашэсцем бяды Лідзіі Васільеўне прыйшлося памяняць работу: з клопатнай, але больш цікавай і прыбытковай на аўтазапраўцы ў саўгасе імя А.І. Чэрныша перайшла санітаркай у Бярозкаўскую бальніцу. Так у яе з’явілася болей вольнага часу, каб падтрымліваць Юлю, а з боку, яна інстыктыўна адчувала еднасць з медыцынскімі работнікамі, што самаахвярна змагаліся за здароўе кожнага свайго пацыента.
І ў бальніцы, дзе адрабіла восем з паловай гадоў, і ў саўгасе, дзе працавала яшчэ і загадчыкам склада, жанчына паказала сябе як старанны і адказны чалавек, які прытрымліваецца дысцыпліны. Акрамя гэтага, мае стаж работы прадаўца і лабаранта – такі вопыт набыла на сваёй малой радзіме на Магілёўшчыне, адкуль яе прывёз у Бярозкі муж, ураджэнец вёскі Вешкі. На жаль, сёлета Пятра Пятровіча не стала. Але іх вялікі дом не апусцеў: частыя госці – сыны з сем’ямі, што пасяліліся непадалёк ад бацькоўскай сядзібы, а таксама Юля з сям’ёй, якая жыве ў Докшыцах.
У доме і вакол яго – ідэальны парадак. Гаспадыня, як мы ўжо ведаем, выступае за ахайнасць ва ўсім.
– Люблю, калі чыста, – кажа яна. – Калі гаварыць пра ФАП – дык і самой прыемна, і наведвальнікам.
Ні ў фельчара Раісы Маліноўскай, ні ў правяраючых заўваг да работы санітаркі няма. Раіса Аркадзьеўна не можа нахваліцца такой руплівіцай.
Тэрыторыя ўборкі – прыёмны і працэдурны пакоі, кабінет фельчара і пакой адпачынку. У памяшканні няма камунальных выгод, таму санітарка прыносіць ваду з вуліцы і ў халодны перыяд дровы, каб напаліць печку. Час ад часу праводзіць генеральныя ўборкі і касметычныя рамонты. Так, пафарбавала падлогу, ганак, дзверы, вокны, дрывотню.
Разам з фельчарам разбілі клумбы ў двары, высадзілі кветкі. Займаюцца праполкай і палівам.
– Раіса Аркадзьеўна – медык ад Бога, – адзываецца Лідзія Васільеўна пра фельчара. – Побач з ёю нельга быць абыякавым да людзей. Да таго ж яна, як і я, любіць прыгажосць, агульныя інтарэсы збліжаюць нас у працы.
Так вось – добры чалавек заўсёды бачыць добрае ў іншых. А ў нашай сітуацыі пашанцавала ўсім: і самім работнікам, і, канечне ж, пацыентам.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.