Торжественное мероприятие «Когда профессия – праздник!», посвященное Дню работников культуры, прошло в Докшицах
Торжественное мероприятие «Когда профессия – праздник!», посвященное Дню работников культуры, прошло в Докшицах.
В празднике приняли участие председатель районного Совета депутатов Валентина Рандаревич, заместитель председателя райисполкома Оксана Полочанина, депутат Витебского областного Совета депутатов по Докшицкому избирательному округу Дмитрий Коляго.
Поздравления и пожелания
Чествование ветеранов труда
Вручение наград
Ежегодная церемония вручения премии года «Искра»
Музыкальные выступления
У пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Іскра” ўшаноўвалі работнікаў культуры – творчых асоб, якія ўзбагачаюць жыццё раёна яркімі пазітыўнымі эмоцыямі. Урачыстасць была прымеркавана да іх прафесійнага свята.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Докшыцкай выбарчай акрузе Дзмітрый Каляга.
– За вашай працай стаяць перш за ўсё ўважлівыя адносіны да людзей, любоў да сваёй прафесіі і зямлі, – сказала ў адрас работнікаў культуры Валянціна Рандарэвіч. – Таму што без гэтай самаадданасці немагчыма зрабіць сваю справу так добра, як умееце гэта вы. Дзякуй за свята, цудоўны настрой і невычэрпную радасць, якую вы дорыце жыхарам нашага раёна.
Са словамі падзякі звярнулася да прысутных і начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Сушко. Яна пажадала калегам і надалей несці ў свет святло мастацтва.
Шчыра віталі ў зале і ветэранаў працы, якія зрабілі неацэнны ўклад у развіццё культуры Докшыччыны.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджвання прадстаўнікоў культурнай галіны.
Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана намеснік дырэктара Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Ірына Касцюк, Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена настаўніку тэарэтычных дысцыплін Бягомльскай ДШМ Зоі Крыуш. Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў атрымала метадыст Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Вольга Кругляніна.
Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры аблвыканкама ўзнагароджаны народны вакальны ансамбль “Землякі” Параф’янаўскага СДК, народны вакальны ансамбль “Сакавіца” Бягомльскай ДШМ, загадчык аддзела маркетынгу сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Капытка.
Падзяку і падарункавы сертыфікат уручылі метадысту Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Вользе Яроменка за актыўны ўдзел у жыцці раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Граматамі аддзела культуры райвыканкама ўзнагароджаны бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Казлёнак, бібліятэкар Гарадзішчанскай сельскай бібліятэкі-клуба Таццяна Іваноўская, настаўнік выяўленчага аддзялення Бягомльскай ДШМ Анастасія Маркевіч, настаўнік тэарэтычных дысцыплін Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вольга Жалткевіч, наглядчык мемарыяльнага комплексу “Шунеўка» Любоў Бацэка, мастак-пастаноўшчык народнага тэатра ГЦК Валерый Шышла, рэжысёр сектара па асноўнай дзейнасці ГЦК Вятлана Гарбачова, відэадэманстратар ГЦК Канстанцін Насеннік, адміністратар ГЦК Наталля Бобрык.
Ганаровай граматай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджаны калектыў Таргуноўскага сельскага клуба-бібліятэкі, граматамі раённай арганізацыі галіновага прафсаюза – Ірына Гоман, Жанна Каляга, Наталля Раманоўская.
Вялікі інтарэс выклікала штогадовая цырымонія ўручэння прэміі “Іскра”, уладальнікамі якой сёлета сталі Вольга Квачонак (намінацыя “Майстар культурных спраў”), Алена Чучман (“Мудрае. Добрае. Вечнае”), Андрэй Воранаў (“Трыумф мастацтва”), Ірына Шэлёнак (“Надзея і апора”), Віктар Гарбачоў (“Захоўваючы сувязь часоў”), Ірына Дзяхканава (“Праца клопатная, але прыемная”), Уладзімір Шуткін (“Шматгранны талент”), Надзея Чучман (“Прарыў года”).
На працягу ўсёй святочнай праграмы ў зале панавала неверагодна цёплая атмасфера. На сцэне ігралі, спявалі і танцавалі лепшыя артысты, выступленні якіх суправаджаліся гучнымі апладысментамі. Каторы раз таленавітыя культработнікі прадэманстравалі сваё дзіўнае майстэрства напаўняць душы гледачоў шчасцем.
Дакшычане былі ўзнагароджаны і на ўрачыстасці з нагоды прафесійнага свята ў Віцебску. Падзякай міністра культуры Рэспублікі Беларусь адзначана настаўнік харавых і тэарэтычных дысцыплін Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Аксана Глінская. Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама ўзнагароджана настаўнік па класе гітары гэтай жа ўстановы Алёна Шалапа.
Цэнтру традыцыйнай культуры і народнай творчасці аб’яўлена Падзяка старшыні аблвыканкама за значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне выставы дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь”. А Докшыцкі раён адзначаны дыпломам упраўлення культуры аблвыканкама за другое месца ў конкурсе-прэзентацыі тэматычных брэндавых пляцовак гарадоў і раёнаў вобласці ў рамках 34-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
































