В отделении почтовой связи «Докшицы 1» состоялось торжественное мероприятие, приуроченное к Всемирному дню почты

IMG_3993

Праздничные мероприятия по случаю Всемирного дня почты, который отмечался 9 октября, прошли по всей Беларуси. Современная «Белпочта» — модернизированное предприятие, представленное не только доставкой писем и корреспонденции, а самыми разнообразными услугами: финансовыми, логистическими, торговыми, электронными. А самое главное, они доступны даже в небольших населенных пунктах республики.

В торжественной обстановке сотрудников отделения поздравила заместитель председателя райисполкома Оксана Полочанина.

 

– Кожнаму з вас жадаю радасці, здароўя, поспехаў у нялёгкай працы, – звярнулася яна да прысутных. – Вы праводзіце вялікую работу сярод насельніцтва, прапаноўваючы шырокі спектр паштовых паслуг. Прыемна, што падчас правядзення прамых тэлефонных ліній і сустрэч кіраўніцтва раёна з грамадзянамі часта гучаць удзячныя словы ў адрас паштальёнаў. Гэта сведчыць пра тое, што вы на сваім месцы, сапраўдныя прафесіяналы. Значную дзейнасць аддзяленне вядзе і па падпісцы, інакш і не можа быць. Жыхары раёна павінны валодаць інфармацыяй, якая паступае з афіцыйных першакрыніц.

IMG_3951

Аксана Эдуардаўна ўручыла паштальёну Ганне Жарынай Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама – за актыўную, плённую працу па арганізацыі падпіскі і папулярызацыі раённага і абласных выданняў.

У прафесіі Ганна Казіміраўна дзесяць гадоў, і зараз за ёю замацаваны 1400 гарадскіх адрасоў. Разносіць газеты, часопісы і заказныя лісты, выдае пенсіі, прымае камунальныя плацяжы, выконвае аперацыі па банкаўскіх плацежных картках, прадае паштоўкі і іншую прадукцыю. Да людзей заўжды з усмешкай і дабрынёй, таму ёй рады ў кожным доме і арганізацыі. Шчыра агітуе за падпіску на друкаваныя выданні і па гэтым паказчыку мае найлепшыя вынікі сярод паштальёнаў раёна.

Да віншаванняў калег далучылася начальнік УПС «Докшыцы» Наталля Палачаніна. Яна падзякавала работнікам за старанную працу і пажадала ўсяго найлепшага.

Хвалюючым момантам сустрэчы сталі “праводзіны” на заслужаны адпачынак інструктара-інспектара па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях Алены Ляшчэвіч, якая апошнія пятнаццаць гадоў адказвала за падпіску на сродкі масавай інфармацыі. У асноўным працавала з арганізацыямі і прадпрыемствамі: афармляла дакументы, вырашала пытанні па выкананні даведзеных планаў. Работа давала плён: Докшыцы штогод знаходзіліся на лідзіруючых пазіцыях у вобласці.

IMG_3976

Алена Уладзіміраўна – ураджэнка Чашніцкага раёна, трапіла ў наш горад у 1985 годзе па размеркаванні пасля заканчэння Віцебскага тэхнікума электрасувязі. Да апошняй пасады працавала непасрэдна ў электрасувязі, затым начальнікам АПС у Лясным, потым інструктарам, у абавязкі якога ўваходзілі рэвізіі па поштах.

Алене Ляшчэвіч уручылі Падзячны ліст ад Віцебскага філіяла РУП “Белпошта”, у якім адзначаецца яе багаты прафесійны вопыт і высокая кваліфікацыя.

Цёплыя пажаданні, кветкі і падарункі прымала Алена Уладзіміраўна і ад калег, з якімі на працягу многіх гадоў стаяла на варце паштовай службы.

А ад імя “роднавытокаўцаў” хочацца таксама выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці і Алене Ляшчэвіч, і Ганне Жарынай, і ўсяму калектыву УПС «Докшыцы» за плённае ўзаемадзеянне з рэдакцыяй у справе распаўсюджвання нашага друкаванага выдання, якое праўдзіва занатоўвае гісторыю раёна.

IMG_3962

IMG_3965

IMG_3959 photo_2025-10-10_12-08-49

 

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *